Мне сніцца мора.
Там, за валам,
Што белапенна лёг да ног,
Ты, нечаканая, паўстала,
Над галавою — рук вянок.
Трымцела радаснае цела,
Крывінкай кожнаю жыло,
Нібы ў сябе ўвабраць хацела
Усё — да кропелькі — святло.
Яно звінела і спявала,
I цалавалася з вадой.
Зноў свет прыціхлы хвалявала
Сваёй загадкай маладой.
I не забудзецца ніколі,
I не паўторыцца нідзе ж...
Сяргей Законнікаў
Мне сніцца мора...
Прыкметы
Прыдумаў я свае прыкметы:
Няўдалым будзе новы дзень,
Калі на воблік,
мілы, сьветлы,
Уранку набягае цень.
Другая ж —
будзе дзень
шчасьлівым.
Бо ў вуснах жарты ўжо гучаць,
Бо зноў іскрынкі дурасьліва
Мігцяць у сонечных вачах.
Люблю прыкмету толькі тую,
Найлепшую з усіх прыкмет —
Калі каханая цалуе
Сваёй усьмешкай белы сьвет.
Тое
Нітка жыцця, што сукалася ў маі,
Туга напнутая, ледзьве ліпіць...
Што на зямлі чалавека трымае?
Тое, што нельга прадаць і купіць.
Гэта — схаваная ў памяці сцежка
Між заінелых, крыштальных бяроз,
Гэта — твая нечаканая ўсмешка,
Што асвятліла расхлістаны лёс.
Зорку надзеі лаўлю на ляту я,
Каб патрымаць і табе перадаць...
Што нас у свеце падманным ратуе?
Старэе ўсё ў жыцьці імклівым...
Старэе ўсё ў жыцьці імклівым
І непазьбежна адыходзіць...
Мяняюцца ляндшафт і клімат,
Віруюць перамены ў модзе.
Дапытлівасьць рашучым чынам
Шлях у нязьведанае торыць.
Хто ўспомніць дымную лучыну,
Калі сядзіць прад маніторам?
Даўно ўжо гонка пачалася,
Каб паскарацца год ад году.
I мы гучым у новым часе
Гудком забытым параходу.
Ды прабіваецца праз вусьціш
Маладым пачуццём...
Маладым пачуццём
Свет заўжды нецвярозы,
Іх — дваіх — не рассудзяць
Ні людзі,
Ні Бог.
У каханні ёсць радасць,
Пакуты
I слёзы...
У каханні няма аднаго —
Перамог.
Гэтыя бровы ўразлёт...
Гэтыя бровы ўразлёт,
Гэтыя вольныя вочы
Могуць з душы скінуць лёд,
Могуць дашчэнту сурочыць.
П'ю смелы зірк па глытку,
I адчуванне такое —
Хоць на край свету ўцяку,
Ды не набуду спакою.
Сцюжу або крыгаход —
Што мне ў жыцці напрарочаць
Гэтыя бровы ўразлёт,
Гэтыя вольныя вочы?
Таямніца
Я не вымольваў слоў пяшчотных... Як дождж да смяглае раллі, Яны прыходзяць незваротна На грэшнай і святой Зямлі. Іх нараджэння таямніца Не падуладна адкрыццю. Бруіць тваёй душы крыніца Насустрач спешнаму жыццю.
Душы маёй хацелася збавення...
Душы маёй хацелася збавення,
I ты прыйшла,
I сонца прывяла.
Я ў гэтым свеце быў адно
імгненне,
Але на вечнасць хопіць мне
святла.
Заламіў асінку хлопец
Заламіў асінку хлопец,
Думаў — кралю прысушу.
А ў яе няма клапотаў,
Точыць сэрца і душу.
Вусны спелыя, як вішні,
Бровы, нібы ўзмах крыла.
Ўсё аддаў бы, толькі б выйшла,
Толькі б голас падала.
Ах, як хлопец занядужаў,
Сеў ля плоту на траву
I ў цяжкой гаротнай думе
Звесіў сумна галаву.
Счырванела, як каліна
(Добра, што ня так відно!),
Падышла бліжэй дзяўчына,