У кронах дождж зашоргаў
палахліва,
А ты ў далонь зьбіраеш пырскаў
мак.
Сьмяешся потым, як дзіця,
шчасьліва,
Што не ўсьміхнуцца нельга мне
ніяк.
Слоў не чакаю...
П’ю віно маўчаньня,
А позіркам твой кожны рух
лаўлю...
I чую я, як недзе за плячамі
Садзіцца лісьце ціха на зямлю.