Каханьне

Яшчэ не ацэнена

Яно апраўдвае жыцьцё,
Гарыць, ня ведаючы стомы.
Каханьне — тое пачуцыцё,
З якім не саўладаць нікому.

Бо кожны — грэшнік ці сьвяты —
Не абміне палону страсьці,
Але яно з прадметаў тых,
Якіх ня вымаліць, ня ўкрасьці.

Што я сказаў?
Яно — прадмет?
Так нельга гаварыць паэту.
Адзіная на цэлы сьвет,
Прабач,
Прабач за выраз гэты.

Са мною ты,
I сьвет прыціх,
Глядзіць на нас,
Нібы на сьвечку...
Хто раб?
Хто Бог?
Спыніўся міг.
Спыніўся міг —
Такі, як вечнасьць.