Славамір Адамовіч

Я чуў, каханая, што ты будуеш дом...

Ваша адзнака: Нет (6 галасы)

Я чуў, каханая, што ты будуеш дом,
вялікі дом для ўласнага сямейства,
а твой ваюе рыфмамі са злом,
спаўзаючы паціху ў фарысэйства.

Я ведаю цяпер, што помніш ты
зьнікомую пару сустрэчаў нашых -
супольны шлях да пляцу (дзьве вярсты),
злучэньне рук і хвойны водар фашын.

Тады таксама будавалі дом:
рабочыя раствор мяшалі ў цэбры
і квэцалі ім цэглу, і нагбом

КАЛІ ЯНА ПАКІДАЕ АРГАН

Ваша адзнака: Нет (5 галасы)

Іграючы ў белым касьцёле,
Кахаючыся з ксяндзом,
Жанчына марыць у полі
Застацца на ноч з касцом.

Іграючы штосьці з Баха,
Жанчына імкнецца туды,
Дзе весела-вольна птахам,
Дзе многа чыстай вады.

Заціхлі гукі. І клірык,
Забыўшыся пра Хрыста,
Самотна, як юны лірык,
Чытае ёй верш зь ліста.

Жанчына зьнікае з хораў,
Жанчыне абрыд арган,
Жанчына едзе на мора
І там заводзіць раман.

Жанчына ажыцьцяўляе,
Што мусіць ажыцьцявіць.
На хорах арган сьціхае
І доўга жанчына сьпіць.

Зьнікла энэргія слова і цела...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Зьнікла энэргія слова і цела,
І засталося вяршэнства сноў.
Божа, як непасрэдна хацела
Гэта жанчына маіх замоў.

Як жа шаптала яна: «Ты прелесть...».
Як жа прасіла: «Ещё... люби...».
І пэрманэнтна ішла на нераст
З мора шатрэзу ў раку шаблі.

Не магу, не хачу адмовіць...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Не магу, не хачу адмовіць,
Калі просяць вочы твае,
Калі рукі пяшчотна ловяць,
Твае рукі ловяць мае.

Сёньня твой, я сьцялю нам ложак,
Выдзяляючы эндарпін;
Я твой бог, твой д'ябал бяз рожак,
Муж любімы твой, бацька, сын.

Я прыйшоў. Ты рабі, што трэба:
Расцалуй альбо прагані,
Альбо выплаві зь мяне срэбра
На сваім залатым агні.