Жыцьцё людзкое не здаецца
сьмешным,
Як рана,
I крывяніць,
I баліць...
Дык пасьпяшайся радасна і
ўсьцешна
Галоўку-аблачынку прытуліць.
А потым будзе ў вечнасьці дарога,
Яе ніхто ніколі не міне.
Я ў Бога не прасіў пакуль нічога,
То, можа, ён
I паспрыяе мне...
Каб паплылі за мною без прынукі
Праз той прастор —
Халодны і пусты —
Тваёй мілосьці радасныя рукі,
Твайго каханьня белыя бінты.