Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Ідылія

Ваша адзнака: Нет (7 галасы)

Опера

Арыя Камісара

Мая люба! мая міла!
Воч тваіх не земска сіла
Ўзяла сэрца мне. Ах!
Надала мук, не спытаўшы!
Дык і сэрца й душу ўзяўшы,
Дай жа мне сваё! Ах!

Ні адна калісь дзяўчына,
Хоць салодка, як маліна,
Не змагла мяне. Ах!
Ты ж мне ўсё жыццё змяніла,
I цярплю, цярплю няміла,
Бачачы цябе.