Аляксей Карпенка

Затаю

Яшчэ не ацэнена

Я цябе затаю.

Між няроўнымі ўдарамі пульсу,
Між імёнаў, забытых сябрамі,
між сьпісаў хвароб.

Я цябе прапушчу паўзь сябе –
як някліканы сон, як спакусу.
Столькі шчасьцяў было не наяве –
і лепш не было б.

Я цябе не крану –

не зьнявечу чужой адзіноты.
Не крану – і ня здраджу,
ня кіну, спаліўшы масты.

Я цябе прапяю – як умею,
губляючы ноты.
Толькі Поўнач пачуе
запойны фальшывы матыў.

Дай жыцьцю непрывязана віцца...

Яшчэ не ацэнена

Дай жыцьцю непрывязана віцца,
За плячыма да часу пакінь
Сумны дым, залацінкі ў карыцы
І падступна бязьвінную сінь.

Ці ня досыць трапляцца ў пастку
Выпадкова спатканых вачэй?
Хоць ня выбыў з гульні юнацкай
Назаўсёды - счакай яшчэ.

Лёс пасьпее твой сьвет нанова
Зь неспазнаным сусьветам сшыць.
Марны клопат - шукаць палову
Для загоенай цэлай душы.

Спальваем сэрцы свае маладосьцю

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Спальваем сэрцы свае маладосьцю –
П’яныя шчасьцем ці цёмнаю злосьцю,
П’яныя радасьцю, сном альбо болем –
Як усе і заўжды, як ніхто і ніколі.

Носім з сабой свае вёсны і зімы,
Белае сьнежнае поле радзімы,
Кветкі каханьня, нянавісьці крыгі –
Россыпы літар жыцьцёвае кнігі.

Кожны жыве між парывам і страхам,
Кожны са сцэны сысьці мае прахам,
Волю знайсьці, адлятаючы дымам, –