Раіса Баравікова

Казаў мудрэц: яно – і нараканне...

Ваша адзнака: Нет (177 галасы)

Казаў мудрэц: яно – і нараканне,
і сонца, і пякучай цемры сплаў…
“Якія вочы мне дало каханне!”,
але…спярша душу яму аддаў.
Гляджу на ўсё вачамі маладымі,
і гнеўнымі, і добрымі ўдвая…
Каханне і прынізіць, і …узніме,
пакуль у ім жыве душа мая.