Я ад жыцця кахання не прасіла
Ў малітвах не прасіла гэткіх мук
Над лёсам я сваім не галасіла
Ў плачы не ламала рук!
спакойна я жыцце дажыць хацела
І не звяртаць увагі на мужчын
Свае ўжо пахараніла цела
Кахаць мужчын не бачыла прычын!
Ты гаварыў,ты ліў бальзам на сэрца
На раненае сэрца і душУ
Цяпер знайшла я к шчасцю дзьверцу
І больш нічога ў Бога не прашу...
Наталля Дзямідава
Жыцце і каханне
Не ўсе збылося, жыцце адбылося…
Не  ўсе  збылося,  жыцце  адбылося…
Рэальнасць  і  памяць  пераплялося!
Навошта  нахлынула?  Сэрца  параніць?
Ускалыхнула  юнацкую  памяць!
Усе адбылося  і  шэпча  мне  жыта…
Не кайся, не трэба,  жыцце ж не пражыта!
Прайсці  немагчыма   ні  разу  не  ўпасці
А ў сорак   гадоў  ужо розум не ўкласці!
Душа забалела , навошта  так  раніць?
Ты што ж нарабіла, юнацкая  памяць?
Малітва аб сыне
Дзе б ні быў і куды б не кідала жыццё
Знай вытокі, знай корні і помні адно!
Ніхто  і  нідзе  так  не  будзе  чакаць
 І думаць і  плакаць,  і ночы  не  спаць
Аб  адным табе  душа  забаліць,
Толькі  маці  твая  будзе  у  Бога  прасіць:
“Божа,  любы,  прашу  ты яго зберажы,
Ад  хваробы  і  смерці  засцеражы,
Хай  будзе  здаровы і  жывы  сынок
Заўседы  хай  помніць  свой  родны  куток!”