Бераг твой узносіцца абрывам,
Бераг мой — нізінны, лугавы.
На тваім — табун сонечнагрывы,
На маім — духмяны пах травы.
А між імі серабро рачулкі,
Радаснай, жывой, нібыта ртуць.
Кожны дзень цябе я клічу —
Чуеш,
Ды мяне абходзіш за вярсту.
Я брыду прывялымі пракосамі,
(Вось дзівак, як збоку паглядзець!),
Коні на мяне цікаўна косяцца,
Дзівяцца хлапечае бядзе.
Прыгажуня, сядзь хутчэй у лодку
I вяслуй праз плынь,
Стань на траву...
Зёлкі тут прывабныя, салодкія...
Коні ўсьлед да нас пераплывуць!