Вітаем Вас на сайце, якi прысвечаны беларускай лiрычнай паэзіі.
У нас Вы знойдзеце вершы пра каханне, якія былі напісаны беларускімі паэтамі
Калi Вы самі пішыце вершы пра каханне, пішыце ў зваротную сувязь - мы з радасцю размесцім Вашыя вершы на нашым сайце.
Захоўвайце каханне ў сваім сэрцы!
Вітаем Вас на сайце беларускай лiрычнай паэзіі
Рэйтынг аўтараў
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
Лепшыя вершы пра каханне
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё зь любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцьця шырокай.
Пачынаецца ўсё зь любві –
Першы посьпех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І зьмяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё зь любві –
Нават ненавісьць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма.
Хвіліны пройдуць дарагія,
Як пышнае цвіценне траў.
I зменяць дні зусім другія
Той дзень, што шчасце абяцаў.
Так адплывае ўдалеч неба.
Бывай, адзіная з уцех!
Смяюся, калі плакаць трэба.
Журба — калі на вуснах смех.
За што, скажы, твой вобраз мілы
Насіла ў сэрцы, як магла?
I разлюбіць — не разлюбіла.
I зберагчы — не зберагла.
Сарамліва ў люстэрка ракі
ты сама на сябе паглядзела...
І каса паслухмяна з рукі
Мілавіцай асыпала цела.
Покуль сон не ракрыў парасон,
захінаючы нас ад спакусы,
зябяры мяне ў дождж валасоў
і ў пяшчоту расчуленых вуснаў.
Кропелькамі-сьцежачкай,
Ад крыніц студзёнымі,
Пакажы,як межачку
Перайсьці бадзёрую.
Каб прачнуцца голасна,
Сэрцамі ўзброіцца.
Зацугліць,як волата,
Сонца ў ветра коньніцу.
Зь лейцамі-даранкамі
Павітацца ветліва,
Запаліць маланкамі
Думкі запаветныя.
Ды бягою дужаю
Ля самоты вартавай
Разбурыць калюжыну
Коламі ўпартымі.
Не блукая,простачкі,
Да цябе,далёкая,
Прысьпяшая вёрстачкі
Ручаямі-клёкамі.
Адшукаць крынічаньку
Кроплямі студзёнымі,
Наталіць дзявічаньку
Вуснамі бадзёрымі.
Турботаў гліну месіш
Пад ранні плач калыскі,
А твой
мядовы месяц,
Як інжынер твой,
лысы…
Ты гонарам,
як кіем,
Адмахвацца спрабуеш.
А ўсё ж: яго пакінеш –
Прыходзь у ноч любую.
Не будзе цесным горад,
Дзе ты згубіла вернасць,
Дзе я каўтаю горыч,
Як наш пратухлы вермут.
Т. С.
Ну вось і ўсё.
Расстанне.
З цвярозасцю у сны.
І мы вярнуць не ў стане
Ілюзіі вясны.
Мы проста адсвіталі,
Узрост не падманіў:
Запознымі сватамі
П’янелі нашы дні…
Над галавой ачахлай
Павіс самоты сум,
Але ўжо боль з адчаем
Я ў восень не нясу.
Яшчэ не раз растане
Душа ў вірах вачэй…
А толькі ад расстання
Няўжо табе лягчэй?
Я усміхалася табе,
А ты – павінен быў стрымацца!
Не меў ты права усміхацца
Так шчыра, светла, так лагодна...
Ты ж ведаў: будзе мне пасля
Яшчэ больш прыкра і халодна.
У хвалі восеньскай вады
Глядзяцца клёны залатыя.
Па розных берагах ракі
Стаім затоена-чужыя.
А сонца – роднае і вецер,
І лес раднейшы з хвіляй кожнай,
І гэтак вабіць бераг твой,
І мне адной туды няможна.
Прыходіш – і позірк насмешлівы...
Прыходіш – і позірк насмешлівы,
І дакоры званчэй, званчэй...
Ну грэшная, каюся, грэшная,
Толькі знікні з маіх начэй!
Узляцела гэтак міла
Рук пяшчотнае ласо.
Зноў мяне ты затапіла
Поймай русых валасоў.
За дзвярыма ноч залегла.
Млее цесная павець.
Пачуцця твайго залева
За фіранкамі павек.
У тваіх цалунках вязне
Голас мой, і чэзне дых...
Ці ж навечна я твой вязень?..
Ці ж мая навечна ты?..
Не вартага любові — пакахала...
Не вартага любові — пакахала,
На вартага — вачэй не падняла.
Ад вартага — было б сусвету мала,
Нявартаму — сусвет бы аддала.