Прабач

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Прабач,
Што так хутка жыцьцё пралятае —
Нібыта прылашчыў
I зьнік дзіўны сон...
Мая веснавая,
Мая залатая.
Ня ведаю — колькі мне выпадзе
дзён,
Ня ведаю — колькі мне суджана
крочыць,
Каб раптам да самага краю
дайсьці.
Ды дзякую лёсу за сьмелыя вочы,
За цуд непаўторны ў нягеглым
быцьці.
Мая веснавая,
Мая залатая,
Я больш у зязюлькі гадоў не
пытаю...
Хоць сьмерць не разлучыць
Ні душы,
Ні целы,
Прабач,
Што так хутка
Жыцьцё праляцела.