Янусь Малец

Аптымістычная драма

Ваша адзнака: Нет (28 галасы)
Убегла ў вагон імкліва –
Парфума з вачэй сцякала —
Не плакала – галасіла
I ў сумачцы штось шукала.

А там, па начным пероне,
Хадзіў і хадзіў хлапчына
I раптам прыбег:
– Алёна!

Казачны вальс

Ваша адзнака: Нет (24 галасоў)
Загучаў акардэон
І раптоўна – у душы –
Успаміны даўніх дзён
Абудзіў, разварушыў...
Танцпляцоўка ля ракі.
Вальс танцуем мы з табой.
Ліхтары, як матылькі,
Мільгацяць па-над вадой.

Радасны вальс,
                          вальс,
                                    вальс,
Даўні вальс,
Казачны вальс,
                          вальс,

У гэтай дзяўчыны

Ваша адзнака: Нет (22 галасоў)

У гэтай дзяўчыны вочы –
Агеньчыкаў двух свячэнне,
У цемрыве змрочнай ночы
Раптоўнае азарэнне!

У гэтай дзяўчыны вочы
Як двух матылькоў трымценне,
Бязногі, за ёй пакрочыш
Па лужынах, па каменні.

У гэтай дзяўчыны вочы –
Пралескавае цвіценне,
Ды думка душу азмрочыць:
«Я — з іншага пакалення...»

Ля звонкага сэрца...

Ваша адзнака: Нет (22 галасоў)

Ля звонкага сэрца,
Ля вострых грудзей
Не чуў снегаверці
Начны кругавей.
Здалося - ля вокан
Вясну салаўі
На крылах высока,
Як песню, няслі,
I яркай маланкай
Успыхвала ноч,
Скакаў перад ганкам
Узбуджана дождж,
I гром ашалела
Бубнеў за гарой...

Два юныя целы
Ў цямрэчы начной!

У народным стылі

Ваша адзнака: Нет (26 галасы)

Закацілася сонейка
I патухла ружовае,
А дзяўчына вясёленька
Адзяваецца ў новае.
Выбягае на ганачак
I глядзіць на дарожаньку:
– Дзе ты, родненькі Яначак,
Пакажыся на вочанькі.
Так учора маліў мяне
Перад золкам-світаначкам,
Каб стаяла пад ліўнем я,
I шапнуў мне: «Каханачка...»
Каб сягоння ўся ночанька
З бліскавіцай ды з громікам –
Я б прыціхла лагодненька
Ля яго, як ля сонейка.

Трывожна стынуць ліхтары...

Ваша адзнака: Нет (24 галасоў)

Трывожна стынуць ліхтары
Паміж дамоў...
Мільгаюць зоркі.
I поўняў жоўтыя шары
У лёдзе лужаў на двары
Ляжаць бязліка. Спяць пагоркі.

Праседжу ледзь не давідна
Маўкліва-чорным сілуэтам
Каля халоднага акна –
Чамусьці не прыйшла яна,
Мая прыгожая Джульета...

Надзея

Ваша адзнака: Нет (13 галасы)
Татарскі праліў ашалеў
І бухаўся ў цвёрдасць прычала,
Пад ветру здзічэлага гнеў
Рукою ты мне памахала.
 
У шызы туман паплыла
На жудасна-ціхай шаландзе,
Як быццам зусім не была,
Надзея, Надзюшанька, Надзя!
 
Над палубай дождж павісаў

Каханне ў сэрцы не знікае…

Ваша адзнака: Нет (13 галасы)

Каханне ў сэрцы не знікае…
Каханне можа затаіцца,
Калі з другім не парадніцца;
Але аднойчы ў задуменні
Яго адчуецца свячэнне,
І цеплыня душу кранае.
Каханне ў сэрцы не знікае…

У доўгай ростані

Ваша адзнака: Нет (10 галасы)
Ты такая-такая далёкая...
І самотнасьць у сэрца б'е.
Я ў пакоі пустым галёкаю
І ня чую, вядома, цябе.
 
Толькі ты, можа, ўловіш, каханая,
Гэты кліч, гэты дзікі мой боль?
Вось і ўчора - у сьне - нечакана я
Праламаў галавою столь.
 

Усплывае самотны твой вобраз…

Ваша адзнака: Нет (10 галасы)

Усплывае самотны твой вобраз…
У грудзях закіпае цяпло,
Ды астуджвае ўнутраны голас:
“Не ўзнавіць, не вярнуць, што прайшло!”

Калыхаецца бель завірухі,
Не суняць, не прыцішыць яе.
У кватэры – і цёпла, і суха,
Толькі сэрца ў завею заве.

Як вам з мужам сваім жывецца?
Дай вам Божа спазнаць даўгалецце,
Хай не б’юцца ўстрывожана сэрцы,
Хай спакойна жывуць вашы дзеці.