Нецалаваных на зямлі няма.
I хітрыя жанчыны і дзяўчаткі
У сэрцах носяць свой сакрэтны май
I пацалункаў вечныя пячаткі.
I пад уяўнай важнасцю багінь
Трапеча міг,
калі са стогнам: "Лю-бы-ы..."
Павержаныя, быццам бы сцягі,
Бездапаможна
падалі
іх губы...
жанчына
Нецалаваных на зямлі няма...
Жанчына
Вачамі пазвала пад дрэва густое,
абняла, цалавала,
пайшла з-пад дрэва на свой падворак,
паклікала пеўня, а куры за ім,
сыпанула ім проса з падолу,
які трымала высока ў руцэ,
агаліўшы белыя ногі,
знайшла ў крапіве пад сцяною
маленькую ластаўку,
пасадзіла назад у гняздо,
зноў пад дрэва прыйшла,
пацалавала;
смеючыся, парвала на шыі каралі,
кінула ўверх —
Пра жаночую паэзію
Ляжу адна, самотная, у ложку...
Лі Цын-Чжао, XII ст.
"Строфы з гранёнай яшмы"
"Ляжу адна, самотная, у ложку..."
А калі б я вось гэтак напісала? Не плачу
Не плачу, бы вярба над ручаінай.
Што плач, як вінаватая сама?
Я цешу успамінамі часіны.
Усё было. Ўсяго ужо няма...
І толькі сны былое нагадаюць –
Туга напоўніць сэрца давідна,
І я каханага свайго чакаю
У шэрым змроку стылага вакна.
Прылягу зноў і трапятліва ўстану,
Бо спадзяюся на раптоўнае “авось”.
Мне спадзяванні трохі гояць раны,
Ды сэрца скрушна заціхае штось...
Разбудзі мяне
Разбудзі мяне рана-раненька –
Павянчаем світанак з зарой,
І ласкава на роўныя жменькі
Мы падзелім вясельны напой.
Смагу сэрцаў здаволім паволі,
Асалоду пацешым даўжэй,
Бо няма саладзейшай патолі
І хвілін не знайсці даражэй.
Толькі вечная – ранічка наша,
Толькі мары – няскончаны міг.
Ночка нас паяском падпаяша
І прытуліць крылом абаіх.
Разбудзі, як калісь, нечакана
Жаночая гордасць
Ёсць звон ручая, ёсць свежасць рос,
ёсць веліч вяршыні горнай.
I ёсць яшчэ адно з дзівос,
гэта — жаночая гордасць.
Яна — не прыхамаць, не капрыз,
не д'ябальская забава.
Глянуць адчужана зверху ўніз —
святое жаночае права.
Ёсць нешта ў ёй ад гор і зор.
Ды ўсё-ткі зямны яшчэ болей
позірк яе, яе дакор —
аснова зямной любові.
Ёсць ветра бег, ёсць каханне наспех,
Шкадую жанчын, што пасля пацалунку мужчыны...
Шкадую жанчын,
што пасля пацалунку мужчыны
He зведалі асалоду пацалунку дзіця,
Што навек ад сваіх грудзей адлучылі
Ненасытную, бессмяротную завязь жыцця.
Шкадую жанчын,
што пасля мужчынскіх абдымкаў
He зведалі пяшчоты абдымкаў дзіця,
Калі каля вуха даверліва дыхае
Безабаронны праця Жанчына спявае
Плытчэюць крыўды і плёткі, Глыбініць песня жывая. А, чуеце, здорава ўсё-ткі, Калі жанчына спявае. He плача і не смуткуе, He сварыцца і не рыдае... Сама для сябе такую Ціхую песню спявае! Значыць, усё ідзе ладам I ў хаце, і ў цэлым свеце: Няма дзе прыткнуцца звадам, Няма дзе бядзе прысесці. Сям'ю мінаюць хваробы, I родзіць, б
Простая песня
Шыпшына – не ружа,
Не руш яе, дружа,
Не руш яе, дружа,
Не рві, не чапай,
Хай тут вось пры полі
На вольнае волі
Для вока людскога
Цвіце.
Дзяўчына – не кветка,
Не краска з палетка,
Не руш яе, хлопец,
Не рві, не губі,
Хай ходзіць не з горам,
А з песняй да зораў
Па роднай зямельцы
Сваёй.
Жыццё – не гулянне,
Не цацка – каханне:
Ні грошы, ні сіла
Яго не дадуць,
Заламіў асінку хлопец
Заламіў асінку хлопец,
Думаў — кралю прысушу.
А ў яе няма клапотаў,
Точыць сэрца і душу.
Вусны спелыя, як вішні,
Бровы, нібы ўзмах крыла.
Ўсё аддаў бы, толькі б выйшла,
Толькі б голас падала.
Ах, як хлопец занядужаў,
Сеў ля плоту на траву
I ў цяжкой гаротнай думе
Звесіў сумна галаву.
Счырванела, як каліна
(Добра, што ня так відно!),
Падышла бліжэй дзяўчына,
Жанчына
Па меры таго як памалу
з глыбі яна йшла на мель,
я бачыў: ад футарала
вызвалялася віяланчэль.
А пляж быў пусты і дзікі…
О, як бы хацеў я стаць
у момант той раптам смыкам,
каб струны яе кранаць.
Арабіна
Я – Жанчына, я заўжды Жанчына.
Будзе снег на холадзе звінець,
Пацерак не скіне арабіна –
Будзе і дрыжэць, і чырванець.
Выстаіць, не змерзне, не завяне.
Выбаліць красу сваю скрозь золь,
Каб затым, як сонца ласкай гляне, –
Выплакаць слязой нябачнай боль.
Не знаю, гэта добра ці нядобра...
Не знаю,
гэта добра ці нядобра,
Ды што хаваць мінулыя грахі —
I мне таксама міні даспадобы,
Хоць я ім запазніўся ў жаніхі.
Зноў прымушае здзіўлена спыніцца
Жаночы цуд,
як гэты свет, стары.
У цесным калчане міні-спадніцы
Дзве юныя нагі —
як дзве стралы.
I плёткі — міма.
Забабоны — міма.
I Жанчыны
Жанчыны ўмеюць чакаць,
Жанчыны ўмеюць кахаць,
Многае ўмеюць жанчыны.
Пяшчотны іх шчэбет птушыны,
Што чуць пашчасціла мне,
I вас няхай не міне.
He трэба жанчыну гнявіць,
Жанчыну трэба любіць,
Любіць аддана і смела,
Каб музыка ў свеце гучэла,
Што ачышчае наш дух,
Якая толькі на двух.
Перад жанчынай, як сыч,
He будзь. He стагні і не хныч,
Калі ты сапраўдны мужчына.
Не гаварыце кепскага пра тую...
Не гаварыце кепскага пра тую,
Якой не ведаеце i не знаеце:
Пра яснавокую i маладую -
У парушынках першай снежнай замецi.
Не гаварыце брыдкага, крый божа!
Вы сан жаночы нiзашто заплямiце.
Ей выпаў рэдкi лёс - кахаць прыгожа.
Кахаць да смерцi. А не да "без памяцi".
Свавольнай была маладая суседка...
Свавольнай была маладая суседка:
То чуб асмяе, то характар мой зганіць,
То інапку закіне ў крапіўнік ці ў кветкі,
То кіне антонаўкай неспадзявана.
Паскардзіцца думаў — засунула браму,
Не раз памірыцца хацеў з ёю шчыра.
Збіраўся пабіць, ды так крыкнула «мама»
Што ледзь пацалункамі я ўціхамірыў.