Табе адной

Яшчэ не ацэнена

Табе адной я нёс пяшчоту,
Ды па дарозе разгубляў
Сярод сьнягоў,
Слаты.
Сьпякоты,
Сярод пустых размоў, забаў.
Прыйшоў незатаптанай сьцежкай
I стаў, як месяц, пры акне,
А ты з даверлівай усьмешкай
Глядзела моўчкі на мяне.
Без ушчуваньняў і папрокаў
Руку ўладарна падала,
I я пайшоў нясьпешным крокам
На водбліскі твайго сьвятла.
І слова, што ў душы зьвінела,
Цьвіло згаданаю вясной,
Было таксама зразумелым
Табе адной,
Табе адной.