Гэтыя бровы ўразлёт,
Гэтыя вольныя вочы
Могуць з душы скінуць лёд,
Могуць дашчэнту сурочыць.
П'ю смелы зірк па глытку,
I адчуванне такое —
Хоць на край свету ўцяку,
Ды не набуду спакою.
Сцюжу або крыгаход —
Што мне ў жыцці напрарочаць
Гэтыя бровы ўразлёт,
Гэтыя вольныя вочы?