Вясло

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ты помніш?
Ноччу чорнай,
Як месяц не сьвяціў,
Крадком — у дзедаў човен.
І наўпрасткі — у ціш.
Нас туманы хавалі.
I вецер быў нам брат.
А човен несьлі хвалі
Да берага, у сад.
Там яблык самы сьпелы,
Стаіўшы мройна дых.
Нібы Адам і Ева,
Дзялілі на дваіх.
Сьвітаньня спеў празрысты.
Ты ў ім цьвіла, жыла...
Мы прыплылі на прыстань,
Ды толькі без вясла.
А дзед злуецца ўраньні:
— Бач, чэрці...
Не да сноў...
Але ў цяньку старанна
Вясло габлюе зноў...
Ты помніш?
Ноччу чорнай
Іду я за сяло...
У дзеда новы човен
I новае вясло.