Яўгенія Янішчыц

Столькі гадоў ішла да цябе...

Ваша адзнака: Нет (83 галасоў)

Столькі гадоў ішла да цябе!
Памяці поле раіцца.
Няўжо не дасі ў палоннай журбе
Хоць босай вады напіцца?..

Люблю...

Ваша адзнака: Нет (105 галасы)

Люблю...
Хоць асудзіце строга,
Хачу толькі так я любіць,
Калі і не ўспомніць нічога,
I нельга нічога забыць.

Я дыханнем цябе абаўю...

Ваша адзнака: Нет (79 галасы)

Я дыханнем цябе абаўю,
Зберажы гэты промень, і лета,
I жаноцкую рэўнасць маю,
За якой чысціня на паўсвета.
Я не кінуся шчасця шукаць,
На самоце галубіць патоля.
Буду мудра і светла маўчаць,
Як бярозка між чыстага поля.

Хвіліны пройдуць дарагія...

Ваша адзнака: Нет (128 галасы)

Хвіліны пройдуць дарагія,
Як пышнае цвіценне траў.
I зменяць дні зусім другія
Той дзень, што шчасце абяцаў.
Так адплывае ўдалеч неба.
Бывай, адзіная з уцех!
Смяюся, калі плакаць трэба.
Журба — калі на вуснах смех.
За што, скажы, твой вобраз мілы
Насіла ў сэрцы, як магла?
I разлюбіць — не разлюбіла.
I зберагчы — не зберагла.

Ты цяпер немагчыма далёка...

Ваша адзнака: Нет (93 галасоў)

Ты цяпер немагчыма далёка.
Вырву з градаў палын і асот.
Але воран – калючае вока –
Прабівае душу навылёт.

Захінуся шалёнаю сьцюжай,
Завяжу вузялочкам кутас.
Чорны воран над белаю ружай:
О, які фантастычны кантраст!

Я сачу, як пялёсткі зьлятаюць,
Як заходзіцца вецер сьляпы,
Рызыкоўна праз боль праступаюць
Кіпці ворана, ружы шыпы.

Адкажы, да чаго б гэта, дружа,

Голас з акцэнтам

Ваша адзнака: Нет (71 голас)

Маўчаць невыносныя сцены.
Далёка за поўнач не сплю.
Твой голас з магічным акцэнтам
Скрозь горкую ростань лаўлю.

Лятунак, сяйво, даварога
Ці выраю спознены клін?
Дык дзякуй, служанка-дарога,
За крохкую радасць хвілін!

Па каліўцу ласкі, па промню
Ляціць у акно светлыня.
Забудуся, але запомню
Дыханне шчаслівага дня.

Вясковы, сталічны, трагічны,

Ты пакліч мяне. Пазаві...

Ваша адзнака: Нет (317 галасы)

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё зь любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцьця шырокай.
Пачынаецца ўсё зь любві –
Першы посьпех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І зьмяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё зь любві –
Нават ненавісьць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма.