Лагодны вечар сыпле ў рэчку краскі,
Абняў зарою быструю ваду, -
Вада зару цалуе на хаду –
І ўдаль бяжыць, ружовая ад ласкі.
Халодны ветрык патыхнуў з гары,
Ты атуліў мне цёплай хусткай плечы.
І я шчасліва… Мой сцямнелы вечар
Любоўю ты і ласкай азарыў.
Галоўная » Канстанцыя Буйло
Канстанцыя Буйло
Лагодны вечар сыпле ў рэчку краскі...
Аўтары
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Лічыльнікі
Што шукалi?
- Канстанцыя буйло
- канстанцыя буйло дожджык