Вітаем Вас на сайце, якi прысвечаны беларускай лiрычнай паэзіі.
У нас Вы знойдзеце вершы пра каханне, якія былі напісаны беларускімі паэтамі
Калi Вы самі пішыце вершы пра каханне, пішыце ў зваротную сувязь - мы з радасцю размесцім Вашыя вершы на нашым сайце.
Захоўвайце каханне ў сваім сэрцы!
Вітаем Вас на сайце беларускай лiрычнай паэзіі
Рэйтынг аўтараў
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
|
Лепшыя вершы пра каханне
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё зь любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцьця шырокай.
Пачынаецца ўсё зь любві –
Першы посьпех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І зьмяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё зь любві –
Нават ненавісьць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма.
Каханне – хісткі і імклівы плыт
Каханне – хісткі і імклівы плыт.
Яно вандруе шляхам самагубства
і можа раптам адысці ў нябыт,
каб папярэдзіць здрадніцтва наступствы.
Хоць асяроддзе выклікае млосць,
сусвет кахання захаваць ты мусіш.
Каб не забіць у сэрцы маладосць,
ірвеш сябе на часткі, як не хлусіш.
І гоніш смутак кулаком аб шкло,
і дух свой ахвяруеш без астатку,
каб толькі не патрапіць у сіло,
каб толькі часткай не зрабіцца статку.
Што было, то было,
адышло, адгуло,
і няма нам туды вяртання.
Па вірах пранясло,
паламалі вясло,
але вытрымаў човен кахання.
Без віны і маны
ад вясны тыя сны
панясём у зімовую скруху.
Не грымяць перуны,
адцвілі багуны,
нам аддаўшы сваю медавуху...
Ты пайшла. Ён застаўся адзін...
Ты пайшла, ты чамусьці пайшла, і я стаў калодзежам без вады.
Міхась Стральцоў
Ты пайшла. Ён застаўся адзін,
Бы без лісця ўлетку язмін,
Бы без птушкі пявучая клетка,
Бы сарваная ў кветніку кветка,
Бы калодзеж, што страціў ваду,
Ты пакінула ў хаце бяду.
Адно толькі слова —
аснова жыцця.
Адны толькі гукі —
як рукі ў адчаі.
Адно толькі слова —
працяг адкрыцця.
Адно толькі слова —
«кахаю»!
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
1915
Мне распазнаць яшчэ не позна...
Мне распазнаць яшчэ не позна,
Дзе кіслы квас, а дзе віно.
Паміж усіх, што стрэў я, розных
Цябе прыкмеціў я даўно.
Каханнем клясціся не буду,
Адно скажу я без прынук:
— О, каб я быў такі, як Буда,
Цябе б абняў дзесяткам рук!
Звычайны звычай –
Кантэкст кахання:
Сядзець за кавай,
Маўчаць да рання,
Глядзець у кубак,
Расказваць нешта,
Смяяцца з жартаў –
Дасціпных, зрэшты;
Задаць пытанне,
Не чуць адказу,
Не дакрануцца
Рукой ні разу.
Даводзіць штосьці,
Cпрачацца потым,
Адчуць прадонне
Халодным потам...
Святлее неба расчараваннем:
Ізноў сустрэча была маўчаннем.
У неба узняўся маладзік пяшчоты слыннай,
Пачуццяў стрункіх пастушок.
Яго спагадай бездакорнай,
Улашчыць мы павінны, галубок.
Бо пасьвіць нашыя пачуцці,
Прымружыўшы свой пільны зрок,
Каб не пакрыўдзілі халуі,
Стажараў шчырых незнарок.
п. Н.С.
Шэрыя вочы.
Погляд кінеш, мільгне штосьці
Ў зрэнках воч - не зразумець…
Вочы, вочы, вашай мосьцю
Я жыву, дыхаю ледзь.
Вочы шэрыя бы могут
Валатуюць нада мной,
Засланяюць неба, зоркі,
Сны непраўдзяць і спакой.
Яны вабяць сьвятлом боскім
І чвартуе нібы кат,
Абыякавы, халодны,
Ад вачэй гэтых пагляд.
Спапяляе, з тла ўздымае,
Грудзі поўніць, крылы дзьме,
Гэта шэрань воч льняная -
І да прагі жыць вядзе!
17.11.17.
Твой пацалунак адчуваю на сваіх губах.
Салодасная смерць! Вазьмі мяне ў абдымкі!
Я замярзаю ў восеньскіх сьнягах,
І сьлёзы ператвараюцца ў ільдзінкі.
На жаль, вандроўка шчасьця не ўдалась.
Чарговы раз я падмануўся ў спадзяваннях.
Сустрэча прывяла мяне да развітання
З каханай, што ў сэрдцы засталась.
Ну што ж. Пакрочым мы далей.
Хаваючы падалей пачуцьці, спадзяваньні...
Я ўжо спакойны, як кроплі восеньскіх дажджэй,
І веру ў вашае паўнюткае разачараваньне.