Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё зь любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцьця шырокай.
Пачынаецца ўсё зь любві –
Першы посьпех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І зьмяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё зь любві –
Нават ненавісьць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма.
Ты пакліч мяне. Пазаві...
Аўтары
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Лічыльнікі
Што шукалi?
- пачынаецца ўсе з любві а інакш і жыць немагчыма
- ты паклiч мяне пазави анализ
- анализ верша янишчыц
- Яуген Янiшчыц - ты паклiч мяне, пазавi
- анализ верша ты паклич мяне пазави