сямейнае жыццё

Паглядзі на мой заручальны пярсцёнак...

Ваша адзнака: Нет (5 галасы)

Паглядзі на мой заручальны пярсцёнак —
памятаеш:
на ім знавА мігцелі наразныя палоскі, фігуркі?
Але колькі яму давялося паспытаць —
гатаваў абед і мыў бялізну,
калыхаў дзяцей і шыў фіранкі,
палоў агарод і сушыў сена,
пісаў вершы й галубіў тваю галаву...
Паглядзі на мой заручальны пярсцёнак —
бачыш:
амаль незаўважнымі сталі тыя палоскі, фігуркі.
Але разам з імі сцерліся

Знаёмствы. Размовы. Сустрэчы...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Знаёмствы. Размовы. Сустрэчы.
Той першы, прыцішаны вечар.
Той першы наш мёд-пацалунак...
Душы закранутыя струны.
Абдымкі. Пяшчота. Прызнанні.
Ад вечара і да світання.
I кветкі, што зорнай купальскаю ночкай
спляліся ў адзін незабыўны вяночак.
Імгненні. Хвіліны. Гады.
I першых разладаў ліхія сляды.
Работа. I сум. Успаміны.
Пяшчота і ласка — дачушцы й сыну.