Палыновы матыў

Яшчэ не ацэнена

Прыцягвае нязведанае,
І маніць неразгаданае,
Кахаю я заведама,
І не дружу з пагардаю…
Сцяжынкай ненатоптанай
Іду у часы няўмольныя,
Дарогі – пяскі сопкія,
У рытвінах, выбоінах.
Саломкай не засцелены
Грудочкі без пад’ёмнікаў.
Жаль ветрыкам навеяны…
І Сад мой – без садоўніка.
А скроні ўжо пабелены,
І побач роспач топчыцца,
Ды што жыццём пасеяна
Любіць усё болей хочацца!
Copyrіght: А. Якубоўская

2020-08-09