Шкадую жанчын, што пасля пацалунку мужчыны...

Яшчэ не ацэнена

Шкадую жанчын,
што пасля пацалунку мужчыны
He зведалі асалоду пацалунку дзіця,
Што навек ад сваіх грудзей адлучылі
Ненасытную, бессмяротную завязь жыцця.
Шкадую жанчын,
што пасля мужчынскіх абдымкаў
He зведалі пяшчоты абдымкаў дзіця,
Калі каля вуха даверліва дыхае
Безабаронны працяг твайго зямнога быцця.
Шкадую жынчын,
што пасля ночы бяссоннай
На плячы сваім чулі толькі холад
няголеных шчок
I не песцілі цёплы і круглы, як сонца,
Плод кахання — няўцямны жывы камячок...
Аблысеюць паклоннікі.
Перамруць палюбоўнікі.
Супакоіцца ўрэшце шалу майскага каламуць.
I ці будзе каму
ўспаміны аднолькавыя, як апалонікі,
Чыстай плоткаю ўскалыхнуць?..