Маёй чараўніцы

Яшчэ не ацэнена

Мірнай справы чараўніца
І крыніца дабрыні,
Лекаў дай тваіх напіцца,
Ад хвароб абарані.
Веру я табе і Богу
І каханне берагу-
Цераз церні ў рай дарогу
Ад зямлі знайсьці магу.

Мне твая патрэбна ласка
І пяшчота- я прашу:
Лекар мой, жанчына-казка,
Адагрэй маю душу,
Варушы ў ёй успаміны
І будзі яе ад сну-
Цяжка, але ты павінна
Аднавіць у ёй вясну.