Ох i дачка ў ляснiка расцвiтае,
Быццам купальская зорачка тая.
Сонца i  месяц  заўжды за ёй сочаць,
Каб не маглi   прыгажуньку сорочыць.
Гнецца лясная дарожка падковай, –
Шчасця  ўсё зычыць дачцэ ляснiковай.
Год ёй багата зязюлька жадае,
Зводны хор птушак ёй оду спявае.
Хлопцы ў акрузе па ёй уздыхаюць,
Так уздыхаюць, – вятрыску ўздымаюць.
I  да таго часам моцны вятрыска, –
Краскi  ў паклоне схiляюцца нiзка.
Ой, у ляснiчкi,  у чараўнiчкi
Вочкi – чарнiчкi, вусны – сунiчкi,
Косы, нiбыта ў ніцай бярозы,
Смех яе шчыры, як россыпы росаў…