каханне

Пытанне

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Заліць гарэлкаю свой боль,
У дзікіх танцах растварыцца,
Заснуць і адчуваць спакой,
Каб зноў прачнуцца і напіцца

Забіцца як мага далей,
У цішыні заплюшчыць вочы,
Пад коўдру лезці, - там цяплей,
І пражываць застатак ночы

Трымаць надзею ў душы,
Мо атрымаецца забыцца?
Але ты колькі не крычы,
Адзіны выхад зноў напіцца

І асэнсоўваць пытанне,
Мысліцеля прыняўшы роль:
Чаму такое светлае каханне,

Не маю права памылiцца

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ў рэшце-рэшт сказаць мне варта*,
Што ты прыгожа і істотна.
Жіццё бяжіць, бяжіць ўпарта,
А без цябе мне так сумотна.

Крыніца ў гае, лямант птушак,
Зіхцелась поле ў цёмным ранку,
Нібы прыроды цудной стужка,
А ў гэтай стужке прамень маланкі.

Ўсё прыгожа ў гэтым свеце,
Ў прыроде ўсё рацею мае.
Ласкава баяет мяне вецер,
І соненько на небе грае.

Ў душе хай будзе навальніца,
Таму што я цябе кахаю.

Палёт закаханых стракоз

Яшчэ не ацэнена

Ляцяць закаханыя праз луг, раку і ўгору, -
насустрач лёсу свайму, скрозь сфэры і прастора.
Праз далягляд, праз час, святло і мары, -
кахае ён, нягледзячы на скрухі альбо хмары.
I не адпусціць ён яе, і ты трымайся дужа, -
вось Божая задум, сям'і нам у прыклад можа!

Смак шчасця

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Вось патухла апошняя зорка,
Час не здольны пакуль што стрымаць...
Свет расчыніць магічныя створкі,
Каб маглі новы дзень распачаць.

Ён падорыць надзею на цуды,
На вялікія справы натхніць,
Ён пазбавіць ад болю і бруду
І пра крыўду прымусіць забыць;

Нагадае мне любага імя
І пяшчоту яго цёплых рук,
У свядомасці голас пакіне,
Ад якога мацней сэрца стук.

І за тое нябёсам удзячна,

Яне здрадзіў каханню свайму...

Яшчэ не ацэнена

Я не здрадзіў каханню свайму,
І не здраджу яму ніколі …
Я не выдам яго нікаму,
Не скажу аб пякучым тым болю.

Разарвецца хай сэрца ў муках,
Не загоюцца шнары на ім.
Не заўважуць дрыготкія рукі,
Душаць мукі мяне, як атрутнейшы дым.

Я ніколі не крыкну ўслед нікаму,
Не скажу нікаму, што кахаю.
На маім атрутным вяку,
Не сустрэне ніхто сакавітага гаю…

Ты прабач калі ласка мяне,

Сябраваць або кахаць

Яшчэ не ацэнена

З кватэры выхаджу, з кватэры выхаджу,
Iду я да цябе прыгожы і прыбраны.
Букет кветкаў вялізны табе я прынясу
Які любой дзяўчыне атрымаць прыемна.

Куплю яшчэ цукерак іх будзем есці разам
Да халадка ў грудзі - у лядзяшоў густ мятны.
У кішэні ў мяне есць скрыначка з кольцам,
Спадзяюся яго ты не вернеш зваротна.

Я лужыны абыходжу, усе лужыны абыходжу,
Так нібы акварэль іх на асфальце плямы,

Між каханьня, між сяброўства...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Між каханьня, між сяброўства…
п. Мядзьведзевай Н.А.

Развітальнай поўнюсь тугай,
Смутак крые небакрай,
Рэжа сэрца вострым плугам,
Колам ў'ецца бы груган.

Адбалела, ды адпела,
Аднядужыла да дна,
Вапнай кіпельнай амлела
Да цябе мая душа.

Ды заручана ўслых словам,
Душ радство й крэўнасьць іх,
Між каханьня, між сяброўства
Ёсьць мяжа, дзе крочыш ты.

Ад каханьня, ад сяброўства

Не нішчыцца злое праклёнам...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Не нішчыцца злое праклёнам,
Дабро не прыходзіць само,
Ды слова ня бачыць аблокаў,
Як толькі бяскрыла яно.

І чым бы каханьне ня клікаў,
Якіх не надаў бы назоў -
Каханьне не стане вялікім,
Як квола пачуцьце само.
-6.12.14.

Між каханьня, між сяброўства...

Ваша адзнака: Нет (7 галасы)

Між каханьня, між сяброўства…
п. Мядзьведзевай Н.А.

Развітальнай поўнюсь тугай,
Смутак крые небакрай,
Рэжа сэрца вострым плугам,
Колам ў'ецца бы груган.

Адбалела, ды адпела,
Аднядужыла да дна,
Вапнай кіпельнай амлела
Да цябе мая душа.

Ды заручана ўслых словам,
Душ радство й крэўнасьць іх,
Між каханьня, між сяброўства
Ёсьць мяжа, дзе крочыш ты.

Ад каханьня, ад сяброўства

Срэбраны лак

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Адштурхніся смялей,
паляці ў нябёсы...
Шэры колер звычайна
прыкмета тугі.
Распляліся бярозы
шыкоўныя косы...
Даравання не будзе:
свой лёс не малі.
Сцісні нервы ў кулак,
кінь зноў позірк нясціплы
на вясны прыгажосць,
на квітнеючы мак,
на касцёр, на спатканне,
на профіль нязвыклы,
на адбіты ў люстэрку
мой срэбраны лак.

Самаму светламу пачуццю прысвячаецца

Яшчэ не ацэнена

Самаму светламу пачуццю прысвячаецца...
Мне заўсёды цябе не хапала:
у вясновым п’янкім паўзмроку,
дзе чаромха пялёсткі губляла
ў рачаін гаманкіх сутоку.

Мне заўсёды цябе не хапала:
У гарачай паўдзённай спёцы,
Калі лета лянотна драмала, --
Без цябе існаваць не ў моцы.

І цяпер, калі верасень плённа
Небагаты пасаг збірае,
Штохвілінна амаль, штодзённа,
так, цяпер яшчэ больш не хапае!

Я спаліў бы ўсе свае вершы, каб ты сагрэлась

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Я спаліў бы ўсе свае вершы, каб ты сагрэлась
Нават ў самую лютую зіму на цэлым краі,
Ап'янелы ад шчасця нібыта ад ветру ветразь,
Разарваў бы іх на іскры і прамяні.
Распаліў бы агонь сваёй няўмелай рукою,
Хай у цэлым свеце пануе цемра і шал,
Наша хата без падлогі, сценаў і столі-
Ў ёй няма багацця, але існуе душа.
І няхай нам падлога будзе травой і кустоўем,

Я пішу гэта той...

Яшчэ не ацэнена

Я пішу гэта той, якую я зусім не ведаю.
Той, чый абрыс я бачыў адно толькі ў снах і на фота.
Той, якая застаецца загадкавай і невядомай,
Чый голас я мару пачуць,
Нібы той небарака, што заблукаў у лясной глушы.
Калісьці ты сказала што не любіш вершы.
Я і сам іх не люблю,
Але нічога не магу з сабой зрабіць,
Бо толькі такім сродкам паказваю свае пачуцці, памкненні і боль.
Насамрэч ўсё проста.

Созгук кахання

Яшчэ не ацэнена

Нясмелы дотык да струны. Ваганне…
І праз імгненне созгук. Як забыць?
Ты навучыўся разумець маі жаданні,
Ты навучыў мяне бязважка жыць.

Цяпер не летуценнік я. Рэальна
Праз вокны бачу твой я ценярыс.
І зноў чакаю дотыка аддана,
Как захапіцца. І пра ўсё забыць.

Мы загучалі так неверагодна,
Што нават людзі вочы ўзнялі,
Каб заўважыць нашае каханне,
На небакрай каб з намі ўзысці.

Сцяжынка (песня)

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Размаўляла са мною сцяжынка
I кудысьцi вяла ў падарожжа:
"Ты калiсьцi ўбачыш, дзяўчынка,
як ствараецца восенню дожджык.

Ты калiсьцi пачуеш, дзiцятка,
як каханне звiнiць у двух сэрцах...
Зразумееш тады ты загадку,
чама ўвогуле сэрцанька б'ецца!"

Прыпеў:
Усе кветкi квiтуць,
усе жывёлы растуць
i натхнёна iмкнуцца да сонца i неба.
Так i людзi жывуць,
i з надзеяй iдуць

Вось ноч...

Яшчэ не ацэнена

Вось ноч.
Халодна зрабілася ўмомант.
Зацята вецер пяе.
Няма побач тваіх воч…
Веццяў ашалелых скрогат
Шануе мяне…

Так бедна вакол.
Так пякуча.
Бывае штораз і штодзень.
Людская шэрая маса,
Жыве, не жыве,
Але кідае цень.
Парывы мае разлятуцца кудысьці,
Як выбухам гразь і зямля.
Усё ж сонца пад раніцу выйдзе калісьці
І будзе асвечана наша ралля.

Птушаня без крыла

Яшчэ не ацэнена

У святочны дзень
З Табою сустрэўся
Так, што душэўны цень
Зноў агнём загарэўся...

Сэрцы кроў па-іншаму качалі,
Подыхі палкімі сталі,
Мой свет маленькі любоўю штарміла
Як птушаня, што застаўся без крыла

А што ты, каго ты карміла?
Маю палову душы быццам кішэняй насіла
Пакуль птушаня вучылась лятаць
Табе з "вышыні" яго невідаць:

Невідаць ні сэрца, ні болю,
Ні спроб аднакрылага вырвацца ў волю,

"Як хочацца ..."

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Як хочацца, хочацца
Пад вухам мяккі шэпт –
“Я цябе люблю!” пачуць
Па шыі палкімі губамі
“А ты мяне?” адчуць!

Прытуліцца да персі
Тварам пад сэрца уткнуцца
Нагадаць шляхі, што разам пранеслі
І зноў з Табой апынуцца…

Калі раптам знікну я

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Калі раптам знікну я, і мяне не стане,
З неба, хто тады табе, зорачку дастане?

Хто цябе замест мяне закалышыць ў красках?
На чыіх руках заснеш, як прынцэса ў казках?

Калі знікну раптам я – помніць мяне будзеш?
Ці не пройдзіць нават дня, як зусім забудзеш?

Хіба, што сказаў табе, цябе больна раніць?
Ты даруй, я ж уявіў, як мяне не станець.

Калі ўсёткі ж я памру – то не плач,не трэба.

Я прасіў кахання ў Бога

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Я прасіў кахання ў Бога,
Ды напэўна занадта многа.
Зараз ведаю што памыляўся,
Доўга з ценем сваім змагаўся.

Зараз то я ўжо разумею,
Трэба было б прасіць надзею,
Сілы верыць і прабачэнне,
Надта позна прыйшло празрэнне.

І ўсёткі ж я дзякую Бога,
Што нялёгкую даў мне дарогу.
Каб не проста ішоў, а змагаўся,
Чалавекам каб жыть заставаўся.

Я прасіў кахання ў Бога

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Я прасіў кахання ў Бога,
Ды напэўна занадта многа.
Зараз ведаю што памыляўся,
Доўга з ценем сваім змагаўся.

Зараз то я ўжо разумею,
Трэба было б прасіць надзею,
Сілы верыць і прабачэнне,
Надта позна прыйшло празрэнне.

І ўсёткі ж я дзякую Бога,
Што нялёгкую даў мне дарогу.
Каб не проста ішоў, а змагаўся,
Чалавекам каб жыть заставаўся.

Нездарма

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Прад змерканнем не ўкленчу, не-
Узрасту ў непахіснай моцы,
Нездарма лёс бярог мяне
Песціў струны душы жаночай.

Выбачай, нарачоны мой,
За нязбыўнасць адчайных крозаў,
Развярэджаны незагой
Вяршаваным радком скрозь прозу.

Не вяртай да чарнявых кос,
Да замглёнага часам свята,
Дзе у кроплях няспелых рос
Так спакусліва пахне мята.

У калодзежна -цьмяны жах
Не кідай веснавога рэха.

ПАДСЛУХАНАЕ Ў ЭЛЕКТРЫЧЦЫ

Ваша адзнака: Нет (5 галасы)

– Кажаш, не забыў, успамінаеш?
Ну а як жыццё тваё цяпер?
Штось вачэй , гляджу, не падымаеш,
І нясвежы з гальштукам каўнер.
Кажаш, жонка поварам працуе?
Надта не заўважна па табе.
Ну а сам? Камерцыя. Гандлюеш.
А яшчэ? Бывае сніш мяне?
Ну а дзеці? Сын? Увесь у татку.
Малайчына! Як завуць? Ілля.
А чаму хацеў дачку спачатку?
Вось дзівак! Каб даць маё імя…
А жытло? Здымаеш за даляры?

***Тэмпература

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

* * *

Тэмпература…
Высахлі вусны, выцвілі вочы,
Вейкі бы ў мёдзе.
Тэмпература.
Скардзіцца сэрца, уздрыгвае цела:
Цяжкі грып ходзіць.
Тэмпература.
Бачу й не бачу, чую й не чую,
Веру й не веру.
Тэмпература.
Думкі-трызненні, мара і ява
Ў квецені шэрай.
Тэмпература.
Не, не ад грыпу, не ад хваробы,
А ад кахання.
Тэмпература.
Ад мімалётных, незразумелых
Стрэч і растанняў!..

Пра каханне

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Мароз злаваўся не на жарты.
Не да спатканняў, з хат не руш!
А ты, упэўнены і ўпарты,
Прыйшоў… з букетам змерзлых руж.

А я ў танюсенькіх панчошках
(У мамы, пэўна, здаўся б шок)
Хавалася аж «да няможна»
У твой кудлаты кажушок.

І не было лістоў бальнічных,
І колькі зім ужо сплыло…
А я ў панчошках эластычных

***Заснула сонца на кусце чаромхі

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

* * *
Заснула сонца на кусце чаромхі.
Гуллівы касцярок гарыць-трашчыць.
Гітары пераліў – раманс чароўны…
О, як бы галаву мне не згубіць!
Лаўлю твой погляд сумны, адзінокі,
Спавіта сэрца крыўдаю нямой.
Чужы і родны, блізкі і далёкі,
Каханы …
Ды не мой, не мой, не мой!

Смак ліпеня

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Каменьчык, цюкнуўшы у шыбу,
Даў знак – сустрэчу святкаваць.
Нясмела ты мяне паклікаў
Па кроплі ліпень смакаваць.

Збіралі зёлак пах ля рэчкі,
З рамонкаў мералі вянкі.
І елі спелыя парэчкі–
О, што за цуда смак такі!

Пасля бязглуздай нашай спрэчкі
Ад крыўды слёз мне не стрымаць…
Якія кіслыя парэчкі!
Ну проста нельга ў рот узяць.

*** У дождж начны

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

У дождж начны, пад сполахі маланак
Ты прыадчыніш дзверы ў мой пакой.
Заходзь, праходзь, прысядзь, каханы,
Пабудзь са мной.
У дождж начны, пад сполахі маланак
Ты раскажы пра ростань і тугу,
Адкрыйся мне, даверся мне, каханы,
Я зразумець змагу.

У дождж начны, пад сполахі маланак
(Стыхіі перашкодай нам не быць)
Расчулімся: ”Каханая…”,”каханы…”
А дождж –шуміць.

* * *

Мы з табой

Яшчэ не ацэнена

Ішлі разам з табой
сэрца ў сэрца, крок у крок...
Першы раз цябе ўбачыў
халоднай зімой...
І тады ўсе жыцце
пакацілася ўбок
пакаціўся і я...
незнарок.

Па халоднай зямлі
па снязе, па душы...
Завірухі мялі
у паднябеснай цішы.
Мы з табой дзве гаротных душы
прыціскаліся сэрцамі
і жадалі аджыць.

Любоў і каханне

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

санет
Любоў і каханне, як дар найвышэйшы,
Ці гэта манета, адплата Багам?
І мы ўсё кудысь слушным статкам бягом
Да самай адметнай, здаецца нам, нішы.

Хай лепей каханне, чым страхі і войны.
Хай лепей любоў, чымся зайздрасць і плач…
Скідайце нікчэмныя нечысці з плеч!
Адмыйце ад іх свае рукі і троны!

Я ведаю, святам бывае каханне
І змеем атрутным бывае яно.
Нячысцікам нейкім нібыта насланне.

Апранутыя ў вецер

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Апранутыя ў вецер,
па пяску насустрач сонцу,
з чыстым сэрцам,
шчырым сэрцам.
Любім, верым і смяёмся.

Міліярд агнёў над намі
залатым вісіць узорам.
Маняць шчодрымі дарамі
гронкі невядомых зорак.

Тут сабе знайшлі прытулак
Ён, Яна – зямныя краскі.
Ночы хмельны пацалунак
суцяшае сваёй ласкай.

Ззяе новы ранак казкай,
цёплым шчасцем, перамогай
светлага над злым пачаткам.
Дзе ты, зорная дарога –

Не сумуй без мяне

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Не сумуй без мяне. Я сама па сабе сумую.
Не пільнуй на зямлі, бо… Ахоўнік – злы лёс –
не дазволіць гуляць па людскому светламу полю
сярод белых, знаёмых з дзяцінства, чуллівых бяроз;
зацягнуўшы аднойчы ў высокі пазажыццёвы лес,
у маўклівы гушчар, дзе няма анікога жывога.
У адзіноце, бы ў моры бяскрайнім, штодзённа плыву
на зялёным дубовым, ветрам сарваным, лістку

Оллайло

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я сустрэла, знайшла Оллайло
Сярод вулак зімовага ранку…
Пасля працы – старога кіно –
горад спаў. Я твая паланянка.
Оллайло, адлятаем хутчэй
у сусвет на планету Кахання,
дзе чакаюць нас тысячы зорных начэй,
шматмільённае красак буянне.
Паспяшым! Абуджаюцца людзі. Глядзі:
мурашамі бягуць па трамваях.
На планеце чароўнай праз восем гадзін
таямнічае споўнім жаданне.
Паспрабуем ад шэрага ранку ўцячы,

Калісьці

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Калісьці я цябе пазнаю…
Сярод чужых, сярод забытых
ляжыш забіты… ты.
Няма мяжы… майму адчаю і…
радасці: ты – мой здабытак.
Ты – маё сненне.
Ні на адно… адно імгненне…
больш не пакіну. Не.
Нікому.
Хаця б у смерці будзем разам.

Навальніца ў думках

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Побач. Ноч. І толькі мне не спіцца.
Шыбы рве неўтаймаваны вецер.
Адчуваю: хутка навальніца.
Навальніца ў думках… і на сэрцы.
Быццам тысячы маленькіх змеек
абвіваюць. Іх балюча джала.
Як з тым болем можна прымірыцца,
што ёсць “я” і “ты”, а “нас” не стала?
Побач. Ноч. І толькі мне не спіцца…
Адчуваю…

На крылах кахання

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

На крылах ночы,
на крылах кахання
лячу да цябе.
Жывыя, не здані,
пярэчаць шчасцю,
правяць перашкоды,
атручваюць сэрцы,
шукаючы коды
ад нашых пачуццяў.
Людскія чуткі,
наўмысныя плёткі…
Востраць лязо языкоў
злыя цёткі.
Засціла вочы
ім наша радасць.
Не спіцца ўночы:
людская зайздрасць
з’ядае каханне
старымі зубамі…
Дарую ўсім:
Бог з вамі!
Бог з вамі…

Лячу да цябе
на крылах кахання.

Маленькі чырвоны агеньчык

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Маленькі
чырвоны
агеньчык.

І цемразь…
І адзінота…

Дзе ты,
мой адзіны,
каханы?

Даведацца б,
хто ты…

Апошняе слова маё

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Апошняе слова маё –
табе.
Апошні світанак.
І сонечны ранак.

Апошні мой позірк
і покліч, і дотык –
усё, усё, мой любы,
табе.

Бяры. Беражы.
Усё. Назусім.
Перад небам не хлусім.

Любоў прыходзіць

Яшчэ не ацэнена

На стромным беразе ракі
Углядзеўся я ў бег аблокаў
Яны ішлі ва ўсе бакі…
Без ног, без слоў, без крокаў.

Не гледзячы ні ўніз, ні ўверх
Ляцелі птушкай каляровай
І нечапляючыся стрэх
Ляцелі быццам бы ўпотай…

Але любоў ідзе не так
Прыхозіць хваляй з мора…
Нясе з сабой і радасць, гора,
Пачуццяў палымяных мак.

Глядзеў я ўдалеч сінявокую
Глядзеў, плывуць павольна хвалі неба…

чалавеку не добра ў жыцці аднаму

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Чалавеку не добра ў жыцці аднаму,
Сэрца,кветка нібы не раскрытая,
Нехапае ні сілы,ні шчасця яму,
Сэрца-кветка дабром не палітая.

Добрай глебы-кахання не мае яно,
Словам ласкі, як сокам не поўніцца,
Ды жыве нераскрытаю кветкай, адно
І чакае і верыць і моліцца.

Сон роспачы.

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Жыццё цікавасці ня мАе,
калі Кахання ў ім няма.
Я ў снах цябе не сустракаю –
раней, ты прылятала ў снах…

І тыя сны – зачараванне.
Ты там, Каханая – была,
і мы танулі у нірване
любоўнай негі і цяпла…

Мы – узляталі у паветра,
імчалі ў гай, да старых дрэў,
і нас, на ветцы, гойсаў ветрык,
і мабыць, быў мяне мудрэй…

Бо, ён нашэптваў пра Каханне,

У пытаннях сустрэчнага.

Яшчэ не ацэнена

Удавацца не стану ў дробязі,
Не на сапраўднай я словедзі.
Не на допыце я ў следчага,
А ў пытаннях сустрэчнага.

Ён пытанні сыпле,як град,
Адкажу я яму не ў пападЮ
Што зусім не адна і шчаслівая,
Але версія гэта хлусьлівая.

На шматкі разрываю надзею
І сама ад таго халадзею.
Пад поглядам устрапянуся,
Але ад сустрэч адракуся.

Не рашылася выдаць сакрэт,
Пра пошук не здзейсненых мэт.

пазлы

Яшчэ не ацэнена

Я чапляюся за словы
Без роздуму і без асновы.
Я чапляюся за ўчынак
Мару бачыць толькі вынік.

Вынік-застацца разам,
Вынік-злажыцца пазлам.
Сябе прымушу зажмурыць вочы:
Па лёсу ўдваіх мы крочым.

Пазлы губляюцца кудысьці,
Адна збіраю іх па крысе
Гуляю з шчасьцем я ў жмуркі,
Мацней чапляюся за думкі.

Мне адказаць бы на пытанне:
Рабіла,што я для растання?...
Не бачу ні адной памылкі,

У пытаннях сустрэчнага.

Яшчэ не ацэнена

Удавацца не стану ў дробязі,
Не на сапраўднай я словедзі.
Не на допыце я ў следчага,
А ў пытаннях сустрэчнага.

Ён пытанні сыпле,як град,
Адкажу я яму не ў пападЮ
Што зусім не адна і шчаслівая,
Але версія гэта хлусьлівая.

На шматкі разрываю надзею
І сама ад таго халадзею.
Пад поглядам устрапянуся,
Але ад сустрэч адракуся.

Не рашылася выдаць сакрэт,
Пра пошук не здзейсненых мэт.

Восень. Цемра...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Восень…цемра, хмары ночы.
Раннем дождж сячэ з пляча.
Грэюць сэрца твае вочы
Толькі побач іх няма.

За вакном не тое свята…
Вецер вые ды крычыць.
І так смачна пахне мята,
Зорка ярка зіхаціць.

Быццам сон успамін далёкі,
Праплывае ўвышыні…
Да цябе мільёны крокаў
Я прайду ў цішыні.

Восень скардзіцца няхай,
Лісця, гразь на шлях кідае.
Пройдзе час і будзе май…
У ясным небе сонца ззяе.

***

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Пасля доўгай і шэрай “разлукі”
Сум кране маё сэрца з душой…
Успамінаю штораз твае рукі
З пяшчотай і цеплынёй…

З сумам на сэрцы кажу:”Ну, бывай…”
І зноў да доўгай, жаданай сустрэчы…
Я еду дамоў і шэпча мне гай
Аб цяжкай на сэрцы пустэчы.

Я ведаю, шчасце ёсць, яно з боку,
Не ўпусціць бы яго, не разбіць…
Мы прайдзём усё жыццё крок за крокам,
Каб кахаць, будаваць і жыць…

О страннике, которого не ждали

Яшчэ не ацэнена

Я пришел, несмотря ни на что,
Я пришел, пред собою не глядя,
В никаком совершенно наряде,
Чтоб сказать вам: «Вы знаете что…

Я бродил по незнаным тропам,
Я ступал в глушь и тьму без дна,
Я взъяренным скакал галопом,
Помня Вас, но не зная себя».

И, как есть, я стою пред вами:
Хочешь – режь меня, хочешь – кляни,
Или, может, согревши в объятьях,
Вы протяните руки свои?

Я пожму их, дрожа, и робко,

Любаму.

Ваша адзнака: Нет (42 галасоў)

1
Ты стаў так неабходны ў момант той,
Калі, як кажуць, не ва ўсім фарціла -
Мой любы, запаздалы мой герой,
Мая падтрымка ва ўсім і сіла…
2
Маё натхненне і ўсмешкі мар,
Дзівосны сон ў досвіткавых мроях,
Мой сонечны праменьчык сярод хмар
З гасцінцамі пяшчоты і спакою…
3
Мой сум і летуценнае цяпло,
Дзе адзінота грэлася ўлетку...
Мой чорны кот у цемры і святло
На аркушы бяссонніцы-паэткі…

Я аддаў свае сэрца даўно...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я аддаў свае сэрца даўно
не табе,
скруціўшы яго
у камок цеплыні.
Прабач,
для цябе
пустая душа
не верыш-зірні...

Я аддаў, што меў
на доўгія гады
аддаў адразу
без пагарды.
А для цябе
не захаваў
ні кроплі...
Таму і рады.

Як дуб у полі
расце магутна
але не можа
дакрануцца да вярбы.
Ен сто гадоў
пускае вецце,
а пра вярбу
не можа забыць.

Праз сто гадоў
зсыхае, ломіцца
яго магутнасць
карані.
Прабач,

Пачуй.

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Пачуй мяне,пачуй,
Другую не цалуй.
Ёй не кажы :кахаю.
Убач мяне,убач,
Ад слёз маіх заплач,
Успомні,што чакаю.
Як заквітнее май,
Згадай мяне,згадай,
Пачуй былую песню.
Пакінь чужую ноч,
У наша шчасце кроч,
Твае мары здзейсню.
Вырву з ланцугоў,
З ран адмыю кроў,
Пачнём усё зпачатку.
Яе ты не цалуй,
А лепш мяне адчуй,
Маланкаю блісну знянацку.
Мой голас хай у вушах,
А вочы ў вачах,

Я цябе кахаю

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Паглядзі на неба... Я твая зорка...
Чырвоная ружа, твая дзяўчынка.
Ціха для сaбе малітву паўтараю.
Ты – мой герой... Мой пяшчотны прынц...
Ты – ўсе вартыя што я маю.
Мой дарагі, я цябе кахаю...

Я закаханая

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

У маём сэрцы страшны бой –
Я закаханая ў цябе.
Ты належыш да кожнага, але ты не мой.
Дарагі, што мне рабіць з табой?
Ты нічога не ведаеш, ты мяне не бачыш,
А ты мой кумір, ты ўвесь свет мой!
Маë каханне, я не магу без цябе!
Я захапляюся і ганаруся табой!

Беларусь

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Я ведаю пра невялікую краіну
Дзесьці на ўсходзе Еўропы.
Невялікая краіна, як і мая,
Але там жывуць людзі з вялікім сэрцам.
Без страху, i калі надзеі няма,
Праз вoйны і мір, зімой і летам.

Гэтая краіна зaвецца Беларусь.
Гэта зямля шырокіх зялёных лугoў,
Зямля свежай ранішняй расы,
Што абмывае кветкі і зіхаціць на кустах.
Гэта зямля рэк, азёр і балот,
Вечна зялёных хваёвых лясоў,

Ты мая Купалінка...

Яшчэ не ацэнена

ТЫ МАЯ КУПАЛІНКА...

Ты мая Купалінка,
А я твой Купаліш.
Мы касцёр кахання
Год каторы палім.

Што жадаць нам болей?
Нашы сны збыліся:
Нашы лёс і доля,
Як вянкі спляліся,

На жыццёвай плыні,
Як вянкі, сплыліся.
І купальскай песняй –
Сэрцы заліліся.

А дажджоў нямала
Нам дагэтуль – золкіх.
Быццам з неба ўпала
Кветка шчасця
зоркай!

Мы адзін другога
У вачах купаем...

Наш масток

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

НАШ МАСТОК

Дзе бруіцца мой выток
І такі ж выток твой светлы,
Ёсць рачулка і масток
У куточку запаветным.

Дзе не раз душа мая
Замірала ад кахання,
Дзе спачатку ў марах я
Прызначаў табе спатканне:

“Ты прыходзь на наш масток, –
Зноў ён будзе хвалявацца.
Ты прыходзь на наш масток
Хуткай плынню любавацца.

Ты прыходзь на наш масток
Пад калінавай зарою.
Ты прыходзь на наш масток –

Касцёр для дваіх

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

КАСЦЁР ДЛЯ ДВАІХ

Нас доля звяла і ад шчасця цвіла,
Як луг, на якім ты вяночкі пляла,
Я ж, быццам язычнік, распальваў касцёр.
Ён рукі ў малітве увысь распасцёр.

Як продкаў далёкіх, ён нас азарыў,
І нам аж да ранку, як друг, гаварыў
Прачулыя словы на мове сваёй.
І прашчурам бачны здалёку быў ён…

Купальскую ноч я забыць не змагу, –
Касцёр для дваіх у душы берагу.

Зямлячцы

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

ЗЯМЛЯЧЦЫ
М - і

Заззялі ласкай неба вочы,
Што часта хмурымі былі,
Як на чужыне нас аднойчы
Зямныя лініі звялі.

І зараз разам мы парою
Глядзім як шле радзіма нам
Лісты-аблокі,
Дзе з табою
Туліла нас рака адна.

Вялікі лес адзін і той жа
Падносіў нам свае дары.
Ў адным і тым жа храме Божым
Нас прычашчаў святар стары.

Вунь зорка ў тым баку маячыць,

РАМАНС

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Пад вечар, восенню няяснай,
У пустэльных дзева была краях
I бедны плод любовi згаслай
Трымала з дрогам у руках.
Было скрозь цiха - лес ды горы,
Усё спала ночы цьмяным сном;
Яна ж кiдала у дакоры
Свой позiрк боязна кругом.

I на бязвiнным тым тварэннi,
Уздыхнулы, запынiуся мiг...
"Ты спiш, дзiця, маё мучэнне,
Не спасцiгаеш бед маiх,
Адкрыеш вочы i ратункам
Да цыцкi не прымкнеш маёй.

У АЛЬМАНАХ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

1.
Лятае прывiдны арол.
Арэшнiк веццем шапацiць.
Карчмар габлюе нейкi кол.
Скрыпач высокае трымцiць.
А там, ля вупражы i зброi,
Сярод карыта для вады,
Дзяучыны палымнеюць строi:
Матыль i птушка, два сляды...

2.
Гаркавы подых познiх трау.
Плынь журавiнау, пёк страхi.
Агнiстасць кветкi жнiвень скрау.
А толькi пыл - глухi, сухi!..
У вёдрах плёскаецца неба.
Авечкi - рахманыя - сядзяць.

ВАДА

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Калiсьцi прызбы векавыя
Развее вецер малады,
Гэтак агнi берагавыя
Прыносяць сполахi вады...
Зацесна хвалям бессмяротным.
У крузе цiхiм берагоу.
I нават шляхам - адваротным -
Iм не кранацца да лугоу.
Але каваль зiмы, аднойчы,
Зноу пераробiць з кропель лёд
I змусiць нас стаяць уночы
I цалавацца: навылёт!..

як мне звяртацца да цябе

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

як мне звяртацца да цябе
калі абставіны другія?
другое прозвішча фатой
лягло на плечы маладыя

напэўна я нязваны госць
што за табою назiрае
прабач, але не ад меня
пачула гэтае пытанне

звязаць жыцце
свае са мною ці гатова ты?
чакаць ніхто не будзе
колькі б ні прасіў

так згублен час
и мы ніколi не пачуем
якім бы ні быў б твой адказ
кахання гукі як аднойчы
калі яно звязала нас

“Любай жонцы.”

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Са зборніка “Косаўскі зшытак”.

“Любай жонцы.”

Калі цябе пакіну я…
Прачнешся – я кудысь прапаў…
І ты – адна…
Зусім адзіная…
А гэта – Бог мяне забраў.

Усё ў жыцці – у нейкі Час,
які нам Бог напрызначаў…
Сустрэць нас, і паразлучаць…
Не дапушчай ў сябе адчай.

Калі цябе пакіну я –
на зоркі ў неба паглядай…
Адна з іх – я, любімая…
А вось якая,
адгадай.
*+*

Цёмны ранак

Яшчэ не ацэнена

Я не буду табе каханай..
Болей здрады абодва не хочаць
я не буду і першай спатканай-
сустракаліся мы неаднойчы...
толькі сэрцам табе абяцаю
будзе доўга ўсмешка на твары
У сэрцы ноч, цёмны ранак, світае...
у сэрцы там,дзе спаўняюцца мары
сто шляхоў мы праходзім праз горач
долі, шчасця, кахання шукаем
а яно,гэта шчасце йшло побач...
У сэрцы ноч, цёмны ранак світае..

Дж. Байран. "Экспромт сябру"

Яшчэ не ацэнена

Калі з глыбіняў хворае душы
У позірку працьмее боль і сум -
Не бойся, мой анёл, і не спяшы
Пытацца аб прычыне горкіх дум.

Мае пакуты свой прытулак маюць,
Сваё жыллё, затопленае ў горы,
І хутка сваё месца адшукаюць
Ў бязгучнай неабсяжнасці прасторы.

Пераклад верша "Без тебя" (Пётр Градаў, 1967 г)

Яшчэ не ацэнена

Не магу,
не хачу,
не ўмею
Жыць без цябе
на свеце.
Без цябе і сонца не грэе,
Без цябе
і месяц не свеціць.
Нават птахі -
і тыя нямеюць,
Калі з мора
халодны вецер.
Не магу,
не хачу,
не ўмею
Жыць без цябе
на свеце.
Цябе побач няма.
А каханне мацнее.
Ты ўсё роўна са мною.

Натхняй!

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Натхняй мяне кожны дзень, калі ласка
І раніцай соннай, і позна ў начы.
Будзь сонцам і сагравай сваёй ласкай,
А я буду гэта цяпло сцерагчы.
Натхняй мяне так, быццам заўтра не будзе
Натхняй, бо без гэтага жыць не змагу.
Зусім усе роўна, што думаюць людзі,
Галоўна – адчуць мне пяшчотнасць тваю.
Усе маі страхі, пакуты і страты
Застануцца там, дзе мінулага крок

Мы часта любім тых, хто нас не варты...

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Мы часта любім тых, хто нас не варты,
Хто пазбаўляе смеласці спакой,
Схіліўшы ўсё на кепікі і жарты,
Абы не заміналі пад рукой.

І, як заваркі даўняе гарбата,
Гарчэюць думкі з новым адкрыццём:
Як часта любім тых, хто нас не варты,
Узбунтаваўшы лёс свой і жыццё.

Ў далечыні ад роднай хаты

Яшчэ не ацэнена

З вясны прызвалі, як ў салдаты
Мяне і іншых мужыкоў
“Арбайтэн” будзеце, да хаты
Не хутка пападзеце зноў

Вось на Нямеччыне працуем
Сябры аб гэтым раскажу
Што бачу я і адчуваю
На прыкладах я пакажу

На працы з ранку да вячэры
А потым пешшу ці вярхом
На раварах мы спрытна едзем
Жыцця чужы лад пазнаём

Не дрэнна вам скажу жывуць тут
Спарадкавана ўсё вакол
У кожнай рэчы сваё месца

* * *

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Мой сябра, ты не верыш у каханне!
Сцвяржаеш, што паўсюль пануе жарсць.
А ў сутыкненні душаў ёсць мяжа
Якая вымалёўваецца ззяннем,
Бы ад вугольчыка ідзе святло і жар.
А ты не верыш, бо яго не ведаў,
Не верыў ты ў яго, любоў і вернасць.
І гэта ўсё душы падцвердзіць беднасць...
Пчалою быўшы і не еўшы меду –
Жыццё такое нам нашто ад роду?

Аднойчы трэба захацець

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Аднойчы трэба захацець,
Хацець, не гледзячы на думкі,
Перакананні захацець,
Парваць на тысячы малюнкаў

На пошласць свету напляваць,
Парваць шаблонаў бессэнсоўнасць,
І проста ўзяць і назіраць,
А потым страчваць прытомнасць

І асэнсоўваць часу ход,
Калі на цыкле ты вяртанняў,
І не зважая на сыход,
Шукаць хвіліны датыканняў

Жадаць пачуць гаворку душ,
Душась у адсутнасці адказу,
І загінаючы за куш,

Сонца ў небе дзесь высока

Ваша адзнака: Нет (8 галасы)

Сонца ў небе дзесь высока
Ярка свеціць у зеніце.
Так твая любоў здалёку –
Свету промень у цямніцы,
У якую затачыла
Ты мяне адным паглядам.
А пасля…
Пасля ўтапіла
ўглыб вачэй –
Так мне і нада!
І я рады,што ў палоне
Чар тваіх,як у цямніцы.
Мне б яшчэ з тваіх далоней
Ды жывой вады напіцца.
Захмялець ад пацалунку
Тваіх губ з мядовым пахам.
З кратаў тых зрабіць карункі…
І ўзляцець адным узмахам

У зімнім парку.

Ваша адзнака: Нет (5 галасы)

Сланяюся ў парку
ценню журботнай.
А ў парку – пустэча
і вельмі маркотна.

Іду па алеі,
дзе мы гулялі.
Тапчуся пад клёнам,
дзе мы стаялі.

А вось і лаўка,
дзе мы сядзелі.
Таксама ціха
рыпяць арэлі…

Наш парк заснежаны
белай завеяй.
І ў дрэвах вецер
вось-вось самлее.

Зімы-зладзейкі
снягоў палотны
ляжаць на галінках
(ім так халодна!)…
. . .
Вясна ўварвецца –
і снег растане.
І парк наш зноўку

Каханьне

Яшчэ не ацэнена

Яно апраўдвае жыцьцё,
Гарыць, ня ведаючы стомы.
Каханьне — тое пачуцыцё,
З якім не саўладаць нікому.

Бо кожны — грэшнік ці сьвяты —
Не абміне палону страсьці,
Але яно з прадметаў тых,
Якіх ня вымаліць, ня ўкрасьці.

Што я сказаў?
Яно — прадмет?
Так нельга гаварыць паэту.
Адзіная на цэлы сьвет,
Прабач,
Прабач за выраз гэты.

Са мною ты,
I сьвет прыціх,

і.льдзінкай блісне срэбная сляза...

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

і.льдзінкай блісне срэбная сляза,
Спадзе са шчок і разаб'ецца на далоні…
Ён зноy' адзін і ты адна –
У абдымках недаверу і нядолі.

і. дзень не дзень і ноч не ноч –
Душа ірвецца да свабоды!
Пачуцці з сэрца гонеш проч –
У бяскрайнія жыцця прасторы…

А ён прыходзіць у томных снах
і. з фотакарткі зноy' смяецца…
Нібы жыве y' тваіх вачах,
Неяк у слязе не разаб'ецца!

Сустрэча

Яшчэ не ацэнена

Як доўга я з табой шукаў сустрэчы,
Як доўга мараю я жыў.
Яна адзіная вяла ў пустэчы,
Шаптала мне жыцця матыў…

Я кожны дзень жадаў аднога –
З табою быць не толькі ў сне,
Але неяк не змог сказаць чатыры словы:
«Я так люблю цябе…»

А сэрца прагнула сустрэчы,
А сэрца скочыла з грудзей –
Яно чакала счасця і надзей…

Шукала цябе ў кожнай рэчы
Сярод аднолькавых начэй
Па погляду, бы зор вачэй….

У маёй кватэры цішыня...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

У маёй кватэры цішыня
Спявае песні дружным хорам,
А за вакном цвяце вясна
і. дрэвы прыкрываюць сорам

Здаецца, сонцам трэба зяць,
Але y' душы азяблы месяц.
Мне болей нечага чакаць,
А толькі існаваць і верыць….

Што прыдзе дзень, які растопе
і.льдзіны велічы y' душы,
Што прыдзе дзень і з ім настане
Былое свята веснавой любві….

Рамонак

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Сарвала у полі дзеўчына рамонак,
Скланіла ногі ля ракі…
Шаптала ў сонным свеце зорак
Гадання даўняга радкі…
Як не гадала не выходзіць,
Як не лічыла ўсё адно –
Хто сэрдцу блізкі, з іншай ходзіць –
Любоў далёка, не відно….

Няхоча плыць вянок купальскі
Да счасця ветлых берагоў…
Дзяўчыне доўга прагнуць счасця,
Шукаць рамонак з неабходным лепястком..

Дзе расплылась душа на часткі,..

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Дзе расплылась душа на часткі,
Цвікамі сэрца да крыжа прыб'ю.
Твой погляд я злаy'лю знянацку,
Адчай спытаю, бо люблю…

Стары душой ужо, не целам,
Уздыхну і буду паміраць…
З надзеяй шэрай, з недаверам
Мне да апошняга цябе чакаць…

Па мары шчасця прагалосяць,
Сярод нямых крыжоy',
Вятры, што людзям сэнс прарочаць,
Знясуць мяне да іншых ужо краёy'…

Але і там спакою не знайду я –

смс

Ваша адзнака: Нет (6 галасы)

Захварэла заляцаннем,
Ды змяшаў усё прагрэс:
і сустрэчы, і расстанні-
Наш раман у смс.

Замянілі ліставанне
Тэхналогіямі спрэс.
І жывем цяпер чаканнем
Хуткакрылых смс.

Адпраўляюцца жаданні,
Як прыспешаны экспрэс.
І ад вечара да рання
Мы друкуем смс.

Крочыць па жыцці каханне,
А ў мяне суцэльны стрэс,
Бо лячу я на спатканне
Не з табой, а з смс.

Каб ліліся вершаванні
Са спагадаю, ці без,

адпускаю цябе...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Адпускаю цябе.
Адпускаю.
Мой цудоўны анёл незямны.
Табе веру,
Ды ўжо не чакаю,
Што наведаеш нашыя сны.
Нас усіх надзяляе па змозе
І ярмом, і цяжарам пан Бог.
Не згубіўшы сябе па дарозе,
Ты мяне ад маўчання збярог.

Свечка. Агонь.Пажар...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Свечка.
Агонь.
Пажар.
Недзе Шапэн рыдае.
Душы.
Абдымкі.
Жар.
Веру.
Хачу.
Жадаю.
Высі.
Касцёл.
Арган.
Я ўжо амаль святая.
Мроі.
Палын.
Дурман.
Богу цябе вяртаю.

як доўга я была ахвярай...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Як доўга я была ахвярай
Твайго нямога хараства.
Як доўга доўжыліся мары,
Ды працвярэжвае жарства.

Калі ж і ты недасканалы -
Душы прытулак не збярог,
Раптоўна робіш вывад сталы,
Што дасканалы толькі БОГ.

Адзінота

Яшчэ не ацэнена

Я захварэла Вамі,
Вы захварэлі мной.
Не ведаем мы самі,
Як справіцца з бядой.

Перакладу на ноты
Самотны свой расказ.
Напэўна, адзінота
Так парадніла нас.

На тэлефон з надзеяй
Гляджу я дзень за днём.
І раюць дабрадзеі:
" Ты не жартуй з агнём."

Ды голасу дрыжанне
Вярэдзіць мне душу.
Я не прашу прызнання,
Я памаўчаць прашу.

Зноў да цябе прыходжу,
Здымаю паліто.

Шэрае

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Намалюю я твой партрэт -
Будзе ў ім толькі шэры колер,
Як той дах і той змрочны склеп,
Як кастрычніцкі гай і поле.

Як ад плесні сшарэлы хлеб,
Як ад пылу трава улетку,
Як той брудны зімовы снег,
Як стаптаная кімсьці кветка.

Быў той час і з пакут, і з бед,
Мне б туды не вяртацца ніколі...
Намалюю я твой партрэт -
Будзе ў ім толькі шэры колер.

Пад жнівеньскім небам

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Зорным бляскам вочы.
Дым ад цыгарэты.
Пах таемнай ночы
Шэптамі сагрэты.

Мой прыгожы, дужы,
На крыжы распяты.
Бачыш,я за мужам,
Ды і ты жанаты.

трывожна плача фартэп'яна...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Трывожна плача фартэп'яна
Прарочай песняй уначы.
Якое дзіўнае "піяна",
Як дзіўна мы з табой маўчым.

Можа,яшчэ не разумеем,
Што адбываецца між нас.
Мы размаўляем, як умеем,
Пра ксілафон і кантрабас.

Выразным жэстам дырыжора
Ты узрываеш цішыню,
У самым велічным мажоры
Мы спасцігаем вышыню.

Ад прыгажосці паміраем,
Яе згубіць баімся мы.
Жыццё здаецца нейкім раем
Нам напярэдадні зімы.

Верш на "Н"

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Не збярог ад бяды і болю,
На душы адзін неспакой.
Ну і даў жа Божачка долю,
Не жадаю нікому такой.
Не ў тваім я палоне, любы,
Не твая нявольніца я.
Не хачу,але шэпчаць губы;
"Не твая,не твая,не твая..."

Месяц

Яшчэ не ацэнена

У сонным небе месяц заблудзіўся,
Бо збочыў на нязручную дарогу.
І да мяне на ночку запрасіўся.
Прынёс здалёк здзіўленне і трывогу.

О месяц, месяц ! Вольны ты, як вецер,
Сябруеш з кожнай зоркай у блакіце !
Няўжо табе так тужна у нябыце,
Што на зямлі мяне ты запрыкмеціў ?

А ён маўчаў. І цешыў мае вочы.
І запалёна рукі цалаваў.

Мая віна

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Мая віна, што я жанчынай
У гэты дзіўны свет прыйшла,
Што на высокай аблачыне
Жыццё сваё я пражыла.

Чыя віна, што твае вочы
Даўно стаміліся без сну ?
Што да мяне такі ахвочы ?-
Вазьму і гэтую віну.

Судзіце, людзі. І паліце
За грэх уяўны на кастры.
А я салоўкай у блакіце
Спяваць вам буду да зары.

Чаканне

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Чаканне.
Спатканне.
Вітанне.
Размова.
Без слова
На мове
Кахання.
Світанне.
Чаканне.

Сярод святла паўсонных ліхтароў

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Сярод святла паўсонных ліхтароў,
Сярод шырокіх шэрых тратуараў,
Уздоўж працяглых вуліц і дамоў,
Звычайных крам і рэстаранаў-бараў,
Пад звыклы піск няспынных камароў,
Ішла прыгожых закаханых пара.

Павольна крочылі ён і яна.
Ён за руку трымаў яе з пяшчотай,
Ім сведкай – поўня сонная адна,
І зорная начная цішыня,
Якую не парушыць звыклым нотам…
Ім ліхтары зайздросцілі ўпотай.

Малітва

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ах ты Госпадзе мой, я стаю зараз у храмі тваім.
Я прыйшла, каб спытаць. Адкажы, ці ж я зноў памыляюся?
Кожны дзень зноў палю. Мне лягчэй, выдыхаючы дым.
Паглядзі на мяне, я амаль што ўжо не трымаюся.
Ён аднойчы казаў: “Кацяня, ты такая прыгожая..
Калі зробішся коткай – з табой ажанюся, маленькая”
Толькі я праз яго з кожным днем усе рабілася горшая..

Кахаю

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

замяло ўжо ўсе сляды
па дарозе да нашага раю
усё роўна са мною ты
ува мне. я цябе адчуваю
блытаюць сеці мяне, правады
дзень і ноч ў інтэрнэце блукаю
усё роўна са мною ты
ува мне. я цябе адчуваю
дзень за днем мінаюць гады
я сталею. сябе шукаю
адно нязменна: са мною ты
ува мне. я цябе кахаю!

Халадае

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Мёрзнуць рукі без пальчатак.
Халадае.
Новы дзень бярэ пачатак.
Не хапае.
Зноў стаю на скрыжаванні.
Адзінота.
Бессэнсоўнае чаканне.
Боль. Самота.
Я не веру больш у каханне.
Апаліла
Выпадковае спатканне
Мае крылы.
Ты чужы й такі далёкі.
У вачах лёд.
Не адзін, а адзінокі.
Мінуў год.
Я змянілася. Мяняе
Нас жыццё.
Не хапае. Не ха-па-е!
Пачуццё
Мяне гэтае спаліла
Усю да тла.
Я жыву, бо не забыла,

Я адну цябе кахаю

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Я адну цябе кахаю.
І наўрадці ўжо калі
Я кагосці пакахаю
Гэтак вось ў сваім жыцці.

Ледзь не кожную ноч
Ты прыходзіш да мяне,
Але толькі ў сне,
І знікаеш, бы цень,
Як надыдзе зноў дзень,
Дык хутчэй бы зноў ноч.

сустрэча

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Ізноў сустрэўся з табою нечакана,
Ізноўку сэрца апаліла мне цяпло;
Роспачы, ці то зпаздалага кахання -
Гэтага, ужо, зразумець ня мог

І снег праталы, ідучы, мясіў паволі,
У задуме, со схілёнай галавой...,
А нарадзіўшае, пяшчотаю і боллю,
Дагаралі на душы агнём.

І калі зусім, там стала ціха,
Так ціха, што і думаць нечым -
Адно згадалася: жыць хораша і ліха,

Твой пацалунак

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Твой пацалунак адчуваю на сваіх губах.
Салодасная смерць! Вазьмі мяне ў абдымкі!
Я замярзаю ў восеньскіх сьнягах,
І сьлёзы ператвараюцца ў ільдзінкі.

На жаль, вандроўка шчасьця не ўдалась.
Чарговы раз я падмануўся ў спадзяваннях.
Сустрэча прывяла мяне да развітання
З каханай, што ў сэрдцы засталась.

Ну што ж. Пакрочым мы далей.
Хаваючы падалей пачуцьці, спадзяваньні...

Першае каханне

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Першае каханьне – салодкая мара,
Спадзяваньняў маладосьці рай.
Усё вітае пад каханьня штандарам,
І толькі раніцою – бывай.

Усё назіралася ў ружовым сьвеце,
І словы каханьня ў першыню прамаўляў.
Ружовыя хмаркі прагнаў жыцьця вецер;
Занадта шмат я сябе разгубляў.

І з высновы жыцьцёвых вяршыняў,
Узіраюсь у маладосьці міраж,
Але бачу вакол адну пустыню:
Толькі брудны пыл і пустэча ўабсяж.

Ні я быў першы і ні я апошні

Яшчэ не ацэнена

Ні я быў першы, і ні я апошні.
Шмат хлопцаў пракладалі з табой шлях.
І кожны з іх па кропельке, хоць трошкі
Пакінуў брудны сьлед у тваіх палях.

І краска запаветная сарвана,
І стоптана, затоптана ў бруд.
І ўсё крывавіць твая рана,
Як сьвежа- катаваны труп.

Салодкі мёд з цнатлівых тваіх губ
Спытаць я вельмі спадзяваўся,
Ды кратамі здаецца мне наш шлюб.
Балюча разумець, як памыляўся!

Няма ў вачах натхнення

Яшчэ не ацэнена

Няма ў вачах натхненьня,
І словы не вызываюць даверу.
Недзе зьнікла ўзаемаразуменьне…
Ў шчырасьць паводзін – ня веру.

Каханьне – штодзённая праца.
Разлікам пароблена вера,
Хоць, часам, бывае і здасца:
Жыцьцё – папсавана папера.

Але яго не перайначыш,
А час злятае безнадзейна,
І зоркі зіхцяць штоночы.
Дык дзе ж наша мара, дзе яна?

Мы розныя людзі з продвеку.
Кожны з сваім небасхілам,