Самаму светламу пачуццю прысвячаецца

Яшчэ не ацэнена

Самаму светламу пачуццю прысвячаецца...
Мне заўсёды цябе не хапала:
у вясновым п’янкім паўзмроку,
дзе чаромха пялёсткі губляла
ў рачаін гаманкіх сутоку.

Мне заўсёды цябе не хапала:
У гарачай паўдзённай спёцы,
Калі лета лянотна драмала, --
Без цябе існаваць не ў моцы.

І цяпер, калі верасень плённа
Небагаты пасаг збірае,
Штохвілінна амаль, штодзённа,
так, цяпер яшчэ больш не хапае!

Не стае, як паветра! Верыш?!
Ці ж табе я калі ілгала?!
І ў абдымках тваіх аберуч --
Мне заўсёды цябе замала!