каханне

Ты лепш бы пакахала не мяне...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Ты лепш бы пакахала не мяне…
Чакала б сталага дарослага мужчыну,
Сталець я не збіраюся ў паміне,
І кожную свабодную хвіліну
Смяюся і ўкалоць хачу бальней.
Ты лепш бы пакахала не мяне.

Цярпець не можаш паху цыгарэт,
А я палю два пачакі на дзень,
І хутка толькі тытунёвы цень
Замест мяне ты ўдыхнеш ўзамен,
На вуснах я пакіну горкі след,
Цярпець не можаш паху цыгарэт.

Мая піська як лютік

Яшчэ не ацэнена

Мая піська - лютік,
А я - Iван

Максім і Вераніка

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Максім і Вераніка

…дзённік патрабуе шчырасці,
шчырасць патрабуе смеласці…

У імені яе – імёны тых жанчын
зашыфраваны кодам таямнічым,
якіх я напаткаў пазней, але пры тым
я застаюся верным Вераніцы.

У імені яе я выразаў, як бог,
свой лёс, адлюстраваны да драбніцаў.
Каб нават пакахаць усіх жанчын я змог,
я застаюся верным Вераніцы.

У дрэва на кары – не літар карагод –

Два люстэркі

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Два люстэркі

Людміле

Жыву на свеце, як умею,
твае цалуючы сляды.
І паступова разумею:
маё люстэрка – гэта ты.

Віно каштую маладое,
падараванае табой,
і кожным словам ці слязою
перацякаю ў твой настрой.

І азіраючыся ў вечнасць –
хачу я гэтага ці не, –
усмешкай, рухам недарэчным
ты адбіваешся ўва мне.

Нам плыць і соладка, і горка
паміж жыццёвых берагоў.

"Заспетыя выклікам..."

Яшчэ не ацэнена

* * *

Заспетыя выклікам
летняга ліўня,
Вы мне не здзівіліся –
я Вам здзівіўся.

Вас вабілі прывіды
сноў кіпарысных.
Вы мною не трызнілі –
я Вамі трызніў.

З зямлёю заручыны,
поўню сырую
Вы мне не даруеце –
я Вам дарую.

П'ючы праз саломінку
золата промняў,
мяне Вы не ўспомніце –
я Вас успомню.

Кроплі дажджу

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Кроплі дажджу

Дождж ад раніцы ідзе
досыць цёплы.
Скачуць кроплі па вадзе,
танчаць кроплі.

З паўгадзіны мо стаю
ля таполі,
назіраю, як зямлю
лашчаць кроплі.

Не прымружыць вочы, бо
сню Акропаль,
што знаёміў нас з табой
гукам кропель...

Заблудзіўся наш раман
ў жытнім полі.
Больш Акропаля няма –
толькі кроплі.

Дождж канчаецца, але
так паволі.
На асфальце, як на шкле,
танчаць кроплі.

Аднойчы

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Калі ўжо не знойдзецца прыгод
На нашы састарэлыя галовы,
І не ўзбудзіць песні пах вясновы,
А смерць пазычыць шчодра лішні год,

Сустрэнемся, як быццам выпадкова,
У тым жа месцы, што сто год таму.
За згорбленыя плечы абдыму
І пацалую перад шляхам канчатковым.

Калі згарыць апошняе святло
Апошняй зоркі ў рэшнюю хвіліну,
Само мінулае аддасца ўспаміну,
Дзе разам мы ўсім часам назло.

Непашчасціла

Яшчэ не ацэнена

Глядзецца ў люстэрка
І не бачыць сябе-
Нестрымана больна.

Прыгадала той момант,
Як спаткала цябе –
Штось кальнула ў душы.

Нам зайздросцілі ўсе,
Як анёлам у небе –
Непашчасціла нам.

Дык забудзем усё,
Бо так жыць нам не трэба –
Не зрабілі мы так.

Ты і я

Яшчэ не ацэнена

Ты бяжыш ад мяне
І ніколі не вернешся,
Моцны дождж усё ідзе
І нікуды не дзенешся.

Сто дарог ты прайдзеш,
Пазабудзеш, апомнішся.
А я клікну: “Ты дзе ж?”
І ты хутка зноў вернешся.

Буду моцна кахаць
Усёй душой маёй дзевіцкай
І ніколі не дбаць
Пра жыццё сваё ў Рэчыцкай.

Мы збяром усіх сяброў
На вяселле шматзвонкае
Насупроць тых вятроў,
Дзе рабіна ёсць тонкая.

Чаканне

Яшчэ не ацэнена

Малюю паветра
Ружовымі фарбамі,-
Чакаю Яго
Запаветнымі марамі.

-Не прыйдзе, забудзе!-
Крычыць сэрца ў роспачы.
-Мне шчасця не будзе.-
Трымціць душа ў поўначы.

У думках лятаю
З багровейшым досвіткам,
Шукаю Яго
Найуважлівым позіркам.

І ў снах, і ў рэаліі
Клічу целам любага,
Бы знічка, упэўнена,
Згубіла я мілага.

Забуду пакуты я,
Мне неба падкажа:
Знайду зноў Яго
І мы многае скажам.

Каб ты быў зноў маім.

Яшчэ не ацэнена

Шэра-мокры асфальт
Нагадаў зноў цябе,
Парасонаў скрыжаль
Закахалі ў цябе.

Беглі мы пад дажджом,
Абдымаў ты мяне.
Сэрца білася шклом,
Бы бакал па сцяне.

Ледзь-ледзь цягнецца час,
Хочаш быць ты другім.
А я мару падчас,
Каб ты быў зноў маім.

Букецік ружы

Яшчэ не ацэнена

Ты мне падараваў букецік ружы,
Адчула вуснаў я тваіх салодкі пах.
Сагрэеш ты цяплом пры моцнай сцюжы,
Растаюць хутка слёзы на маіх вачах.

І кветкі гэтыя пастаўлю ля акна я
І любавацца буду доўга тым агнём,
Што чырванню палаюць пастаянна
У сэрцы, калі побач ты са мной.

Як хутка можна страціць прыгажосць,
Калі сарваць з зямлі букецік дужы.
Пайшоў і ты шукаць зноў маладосць,

Я малюю

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Я малюю цябе ў сваіх марах
Добрым, верным з надзеяй у душы,
Што не змогуць прыплысць тыя хмары
І анёлаў згубіць у глушы.
Я малюю цябе ў сваіх марах
Нежным, чуйным да сэрца майго,
Каб кахаў ты мяне безахвярна,
Прытуліўшы да цела свайго.
Я малюю цябе ў сваіх марах,
Малявала б і ноччу, і днём,
Але ведаю: усё гэта марна,-
Не бывае анёлаў з агнём!

Апусцелі сады

Яшчэ не ацэнена

Пры спатканні з табой
Бегла я на арэлі,
Мае вочы гарэлі
Яркім сном васількоў.

Праляцелі гады
Птушкай хуткай за час.
А нядаўна без нас
Апусцелі сады.

Ахладзеў ты ка мне
Росна-сінім туманам.
Я ніколі падманам
Не кахала цябе.

Сваю душу аддала
На сустрэчу з тваёй.
Мы былі бы сям’ёй
Даўгавечнай, удалай.

Калі бачылісь мы
І па-дзіцячы дурэлі,
Мае вочы гарэлі
Яркім сном васількоў.

Успомні!

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Успомні мае словы, любы!
Успомні і не забывай:
“Кахай мяне, мой любы,
Як свой родны край!

Ці можна ўсё жыццё
Пражыць адным падманам?
Чаму, калі навокал
Так многа дабрыні?”

Ты скажаш мне ў адказ:
“Не ўсё даецца дарам”.
Не слухаў мой наказ
І разышліся мы.

А потым ты званіў,
Шукаў кагосьці побач,
Зашмат слязы праліў,
Калі настала поўнач.

А я хацела толькі,
Каб быў у нас той рай:

Святло

Яшчэ не ацэнена

Давай запалім святло ўначы,
У кватэры, дзе толькі я і ты.
Будзем глядзець толькі ў вочы,
Разглядваць у іх начныя сны.

I так гадзіну за гадзінай, хвіліну,
Момант, імгненне, сядзець.
Проста без слоў, нават расліна
Больш за нас зможа шумець.

А можам святло і пагасіць,
Мне ўсё роўна, кажучы шчыра,
Толькі б з табою да канца жыць
У штодзённых падзей віры.

I ў святле лямпы, і ў цемры начы,

Сон акардэона

Яшчэ не ацэнена

Светлы сон акардэона
Ў барвах восені туманнай
Павядаў душы натхнёна
Аб нязведаным спатканні.

Мроілася нам сустрэча
І застаўся успамінам
Незабыўны цёплы вечар,
Гронкі спелыя рабіны...

Запознены пацалунак

Яшчэ не ацэнена

Запознены пацалунак

Успаміны вярэдзяць сэрца,
Калі бачу я гэты завулак.
Паўстаюць тваіх воч азерцы,
Твой запознены пацалунак.

Аб ім марыла ў школе, тады,
Як на балі з табой танцавалі,
Ты ж прынёс мне яго праз гады,
Калі вусны чакаць перасталі.

Майго сэрца ужо не кранаў
Шэпт гарачы прызнання ў каханні.
Ты дзяўчат кожны вечар мяняў,
Ў снах ішоў да мяне на світанні.

У душы маёй холад завей,

Летуценніца

Яшчэ не ацэнена

Летуценніца

Цёмнай ноччу прыходзіў ты ў сны
З цеплынёю, пяшчотай і ласкай.
Ты прыносіў пачатак вясны,
І жыццё мне здавалася казкай.

Летуценніцай, мусіць, была,
Бо і ў марах сваіх да світання
Я пад ветразем белым плыла,
Каб сустрэць тваё, любы, каханне.

Праляцелі юнацтва гады
І назад не вярнуцца ніколі.
Зноў квітнеюць навокал сады,

Падары мне пяшчоту

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Падары мне пяшчоту,
Няўзнак абдымі,
Падары мне свой клопат
І вочы зірні,
Падары мне надзею,
Што і я для цябе
ўсіх бліжэй і радней,
як існуе зямля.

Аб чым маўчыць розум.

Яшчэ не ацэнена

п. Натальлі С.

Аб чым маўчыць розум.

Зачым маё сэрца птахам трапеча
Калі сустракаешся ты,
Мабыць яму тое ведама нешта
Розум аб чым мой маўчыць.

Мабыць яно не забыла жаданьні
Скрушаных год маладых,
Мабыць яму нясуць мроі каханьня
Зьнічкі на промнях сваіх.

Мабыць на сэрцы ёсьць дошкі-скрыжалі,
Дзе словы гараць агнявіц;
,,Маці,, ,,Айчына,, ,,род мой,, ,,каханьне,, -
Якіх нікалі не забыць.

Глінтвейн

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Парушыў стасункаў святыя каноны,
Хацеў ва ўсім разабрацца…
Пасуе чырвоны глінтвейн для размовы,
Белы глінтвейн – для танцаў.

Да ночы спрачаліся з’едлівым тонам,
Кідалі на здзеку пытанні.
Для новых сустрэчаў падыдзе чырвоны,
Белы глінтвейн – на растанне.

Так можна да скону сядзець ля каміна,
Баяцца, што дроў наламалі.
Чырвоны глінтвейн прынясе ўспамінаў,
Белы глінтвейн – толькі жалю.

Цераз ночы без зорак

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Прыходзь да мяне, пакуль лёс у дарозе блукае.
Прасоўвайся ўпотай, каб змрок не пачуў тваіх рухаў.
Давай захлынёмся ад водару лёгкага мая,
Што лезе праз шчыліны ў вокны, закрытыя глуха.

Спі разам з вятрамі сярод безгалосых імшараў.
Хавайся за ценем сваім, каб ніхто не ўбачыў,
Што ты пуць трымаеш да нашых абуджаных мараў,
Ідзеш да мяне, абыходзячы ўсе няўдачы.

Amour

Яшчэ не ацэнена

Мне не забыць кастрычніцкі той вечар
I бляск вачэй у восенскай імгле…
Як хуценька канчаюцца сустрэчы,
Як хутка і няўмольна час ідзе…

У вачах чаруючых туга і смутак,
На вуснах мілых бурштыну́ раса…
Чаму каханне – расставання му́кі,
Чаму па твары коціцца сляза?

Калі ты знік...

Яшчэ не ацэнена

Калі ты знік з вачэй так хутка,
Калі паехаў так імкліва,
То сэрца сціснулась ад смутку
І свет увесь мне стаў нямілы.

Так лёгка ў нас лілась размова,
Так многа я сказаць хацела,
Але тут нейкая трывога
У тваё сэрца прыляцела.

Паехаў ты.Павёз з сабою
Той цяжар і дакор у сэрцы.
І зноў душа ў неспакоі,
І зноў няма ў каго сагрэцца.

Твой смутак у вачах мне сніцца,
Ты радасці даўно не бачыў.

Каханне наша што?

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Каханне наша што?
Імгненне,тая ж знічка-
Так хутка праляціць,
А трэба ж далей жыць.
Майстэрства наша ў тым,
Каб разам з тым адным
Жыццё сваё пражыць
І ўспамін пранесці,
Што знічку бачыў ты...

За ўсе скарбы

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Олі

За ўсе скарбы на свеце
Для мяне даражэй
Заручальны пярсцёнак,
Што мяне беражэ.

А ў вачах стане цёмна –
Да святла давядзе.
Заручальны пярсцёнак –
Выручальны ў бядзе.

Знак увагі-павагі,
Згоды знак залаты
Надае мне адвагі,
Дадае дабраты.

Станаўлюся, здаецца.
Залацейшым я сам,
Прытуліўшы да сэрца
Гэты мой талісман.

Быццам голуб паштовы,
Акальцованы ім.
Дай Бог добрыя весткі

Засынае ноч

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Засынае ноч. За акном вятры
заплятаюць акно заінелым.
Месяц белым віном апаіў яры ,
асыпае ўсё белым...
белым...
У пакойчыку ты са мной адна.
Цемра снежная грукае ў дзверы.
Я кажу, што ўжо хутка надыдзе вясна.
Я кажу, ну а ты не верыш...
Не чакай мяне, бо я снегу - брат.
Я народжаны ў студзеньскім сне.
Як вайны невядомай забыты салдат
я травою ўзыду па вясне.

Мы забаўляемся гоньдзе начамі ж прам.

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Бо ж чы стары я тут, Коця гарбаты

О, колькі каханьняў жыве ў нашым целе!
Вы нават не ўлічыце. Бо е й надзеі.
Ось я хацеў бы сустрэць ту шэ кветку ш,
Шо дэсь колыся так з ласкай глядзела.

О, шоўкава плацьце, шо так шалясцела,
Калі я з другою ж ішоў побач неяк.
А ты мне ўсё вершык. А ты мне ўсё ўсмешку сь.
І дзе ш ты падзелася, Анька з журфака?

Бо старасць такая: куды пазіраў я!..

Не я?

Яшчэ не ацэнена

Не я там быў, не я, на жаль,
Калі вячэралі пры свечках,
Ты не са мной ішла на баль,
Размову не вяла аб вечным...

А я ўсё ўводзіўся ў зман,
Чакаў - чаго, і сам не ведаў...
Жыццём напісаны раман,
Але сабака ім паснедаў!

Завеі ў чэрвеньскія дні -
Бываюць і такія цуды!
І страчваюцца карані
З-за паўсядзённасці і бруду!

Але шчэ страчана не ўсё -
Мільярды зор на небасхіле!
Рыхтуй скарбонку-парасё -

Мой пацалунак паветраны

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Мой пацалунак паветраны
даляцеў да цябе ці знік?
Ён з маіх думак злеплены
і з цукру вуснаў маіх.

Ты захавай яго ў сэрцайку.
Калі не, адпусці хутчэй:
можа растаць у далоньках –
за твае няма гарачэй...

Не каханне гэта. Не можа быць!
Проста добрае пачуццё
паміж намі і нашымі душамі...
Проста дзіўнае вельмі жыццё!

Мой пацалунак паветраны
даляцеў да цябе ці не?
Ён з маіх думак злеплены...

Хай рака нясе...

Яшчэ не ацэнена

Хай рака нясе
яшчэ многа крыг
І блішчаць свінцом
ноччу лужы,
Як ля вогнішча,
ля вачэй тваіх
Я пагрэюся
пасля сцюжы.

Я стаміўся так
без твайго цяпла
І замерз саўсім
без пяшчоты.
На календары
ўсё зіма была
І сцюдзёнымі
былі воды.

Адагрэюся
ля агню вачэй
Да кахання зноўку
вярнуся.
Хай міне вось так
міліён начэй –
Я нічога ўжо
не баюся.

(Акрамя растання…)

ЗОРНЫ МОСТ

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Полымя гарэла на ўскрайку лесу,
Водбліскі мігцелі ў лісці бяроз.
Дым сцяліўся долам. Утвараў завесу,
Млечны шлях над рэчкай быў як зорны мост.

Ля агню сядзелі ў абдымках двое,
Назіралі лёгкі ў небе знічак лёт.
А на варце шчасця лес стаяў сцяною,
І спявала рэчка песню чыстых вод.

Палымнелі дрэвы сярод ночы ціхай,
Праз прастор касмічны ляцеў шар зямны.
Ля агню сядзелі, баючыся дыхаць,

Паглядзім у вочы... Памаўчым...

Яшчэ не ацэнена

Паглядзім у вочы... Памаўчым...
Усміхнёмся, як у час спаткання.
Што — жыццё? Ўсяго салодкі дым,
У якім губляецца змярканне.

І няма прычыны сумаваць,
Што ў мінулым заімгліўся ранак,
І што птушкі з поўдня не ляцяць,
І што зноў намок дажджамі ганак.

Ёсць у нас сухі і ўтульны дом.
І яшчэ далёка да змяркання.
Мы кахаем — значыць, мы жывём.
Мы жывём — і, значыць, ёсць каханне.

яшчэ імгненне

Яшчэ не ацэнена

крок вызначае шлях,
кірунак падкажа пытанне ў вачах.
пішуць паўсюль: гэта жах —
бачу ў снах.
цемра ў маім вакне.
чорныя вокладкі хлусяць мне.
горыч на вуснах, салодкі снег —
вінны ці не?

яшчэ імгненне,
толькі хвіліну!
пасярод часу —
промень адзіны
хаваю ў фіранках.
рэшты: надзеі,
вечнасці ранку,
вартасці дзеі.

восень, пануе дождж.
калі не цяпер і не я — тады хто ж?

пекла вясновай адлігі

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

хацеў аддаваць словы паперы,
але забыў, як трымаюць асадку
кроплі дажджу напужалі дзверы:
латунь ключэй становіцца вадкай.

хацеў аддаваць думкі палотнам,
ды пэндзаль дагэтуль спіць у краме.
начны эфір у тэлевізары вокнаў.
хлусіць сцэнар: усё не так паміж намі.

карміў працэсар: нулі і адзінкі.
карміў марскіх свінак: зерне і сена.
спяваў табе песні, ды трапіў у Навінкі.

не існуеш

Яшчэ не ацэнена

не існуеш, не існуеш,
а проста пішаш словы
як з-пад асадкі трапіць верш —
нібыта жыць нанова.
а як раптоўна будзе ноч,
ніхто не сніць цябе, апроч
кагось на іншым карку свету,

не здагадаешся, што гэта —
той, хто я.

павольны крок, адвольны крок —
не супадуць дарогі.
світанак у вокнах, бы знарок —
як фота ў чыіхсьці блогах.
зірні: як выбліск, стаўся дзень.
на коўдру падае прамень.

жніво

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

...і ўсё бы добра,
каб не нажы па тонкіх хвалях,
не чэмпіёнскія медалі -
бо мне казалі,
што не прыдумалі герояў,
што не бываюць іглы ў шкарлупінні мрояў.
ды ўсё бы добра,
каб не я.

мне абяцалі,
што мёртвым ужо зусім не страшна,
што горшы лёс ім недасяжны,
што трэба бегчы,
што не злічыць сваіх хвілін,
і бачыць сны пра недапіты кафеін -
мне абяцалі,
што не я.

хлусілі,

не любі мяне

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

не любі мяне.
шукай не мяне.
тампліеры па сэрцах танчаць сцюдзёнае танга.
не шкадуй мяне.
даруй не мне.
рызыкуй не паспець выкрыць тых, хто ніжэй па рангу.

і калі тэлефон
скажа мне,
што чарговыя песні ў сне
разаб'юцца
ў лісце
і казкі душ чыстых -
затрымаецца плынь сакральнай ракі
і адчуецца дотык любімай рукі...

помні мяне.
не забудзь мяне,
калі нават сканаю і птушкай узарву нябёсы.

аглядальнікі

Яшчэ не ацэнена

вакацыі
высокіх дамоў.
агламерацыі
аглядальнікаў тваіх сноў
згубяць сэнс
ізноў.

праглынай святло,
зьзяй перада мной.
некалі было
ў краіне мрой...
ноч.

апроч
сценаў, апроч
хмар
самы дарагі
тавар
сумных ма-
раў.

апроч дамоў, апроч вязніц,
апроч высокіх дрэваў ніц...
падаеш.
падхаплю твой палёт,
завітаем у мой намёт -
кахаеш.

кандэнсацыі
слёз на шчацэ.
нацыі
ўздоўж па рацэ.
твая рука

чырвонае на белым

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

ЧЫРВОНАЕ НА БЕЛЫМ

Шырэе між намі мяжа,
Абветраны словы кахання.
А ружы на снезе дрыжаць,
Бы сведкі балючых растанняў.

Так прыкра і сумна гдядзець,
Чырвонае месціцца з белым.
Куды ночка нас завядзеш?
Снягі вэлюм кветкам адзелі.

Вы сення дарункам зіме,
Што не раскахае не здрадзіць.
Я мроі ,надзеі усе меу,
У мару паверыў- мо зладзім!

Віную сябе ,вечар ,змрок,

Успамін пра лета

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

На ўзлеску вітае спелы водар сунічны,
Ручаёк працякае з вадою крынічнай.
Побач птушкі спяваюць вясёлыя песні,
Кветкі тут расцвітаюць кожны год напрадвесні.

А бярозавы гай запрашае на свята.
Бо сунічны тут край – ягад вельмі багата.
Водар кружыць, заве, абуджае пачуцці,
Маладосць у галаве, сэрцаў гук толькі чуцен.

Ах, сунічны дурман… Яшчэ сонца высока..
І хлапечы падман – да бяды недалёка.

Ліхаманка

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Ліхаманка, гарачка, трызненне,
Прачынаюся раптам уночы.
То не вірус, ніякіх сумненняў
Захварэў на зялёныя вочы.

Патануў, захапіла дыханне,
І ледзь выплыў на бераг пясчаны,
Пранімае, трасе да світання –
Ў вусны поўныя закаханы.

Ні жывы і ні мёртвы – бяссільны,
Абыякавы да наваколля,
Але зноў выпаўзаю з магілы,
Каб пабачыць твой стан непакорны.

Доктар раіць захоўваць цярпенне –

ДУЛЬСІНЭЯ

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

ДУЛЬСІНЭЯ

У Дон-Кіхота спраўджаныя вочы,
Ён гоніць Расінанта сярод ночы,
Праз горы, бездарожжа і раўніну,
Каб задаволіць думкі выбранай жанчыны.
Хоць дама сэрца, Дульсінея, дзесь далёка,
Ды толькі з ёю дасягне ён мэты лёгка;
Яна ў паходзе з ім паўсюль і ў бітвах,
У сэрцы верна ёй нясе малітву.
І ў самым моманце злучэння з раем
Яе імя на вуснах дагарае.

САЛОДКІ СОН

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

САЛОДКІ СОН

Ты да мяне прыйшла, праз доўгае растанне,
З часоў, калі была не ў марах, і не ў сне,
Калі чакаў, і не шаптаў малітвы панне,
Імкнуўся дакрануцца наяве.
І так было, жаданыя спатканні,
Хоць рэдкія – ну як надзеі спеў,
Смак вуснаў спелых – дзіўнае жаданне,
Ў жыцці банальным здолець ледзь паспеў.
І ўсё ж, ты да мяне прыйшла, праз доўгія часіны,

МУЗЫ

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

МУЗЫ

На лясной паляне
Дзве красуюць Музы.
Янка на баяне
Грае. Яны кружаць.
Кружаць, пазіраюць
Гляне на якую –
Хлопец – першы ў краі –
Грае ў вус не дуе.
Лада-Муза з краю,
Што за дальняй вёскай,
Ў ладным сарафане,
Прыгажосці боскай.
А у Музы-Рады
Вочы васілёчкі,
Свеціцца ў іх радасць,
Пунцавеюць шчочкі,
Бо схаваць не могуць
Таямніцы вечнай –
На спатканне з любым
Іх чакае вечар.

ЗЕЛЕНАВАТЫ ВЕРШ

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

ЗЕЛЕНАВАТЫ ВЕРШ

Ты захаплялася зеленаватым снегам,
Што дзіваваўся позна на змярканні –
У сэрцы трапятаў юнацкім смехам
Зеленаваты блеск вачэй тваіх, маё каханне!

БЕЗ НАЗВЫ

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

БЕЗ НАЗВЫ

Як бы пакінулі надзеі, мары
Ў рэзерве застаюцца толькі сны,
Жанчынаў там блукаюць твары
З усмешкай існае вясны.

Ласкаю сонмамі вясновы феціш,
Што думкамі юнацтва набрыяў,
Пачуццямі ўзарваўшыся у свеце,
Непараўнальнаю пяшчотаю выяў.

ВЕЧАР У ІСПАНІІ

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

ВЕЧАР У ІСПАНІІ

Ціхі вечар. Вокны на даліну.
Замак асвятленнямі палаў.
Граў напітак у фужэры вінным.
Цень прыслугі ўдзячнай ля стала.

Двое. Неразлучная рэальнасць;
Дотыкам ласкавым да рукі
Хочацца спыніць непаўтаральнасць
І ля берага імклівы бег ракі.

Ціхі вечар. Вокны на даліну.
Міг застыў свячой, не праміне.
Грай напітак у фужэры вінным -
Не глушы фантазіі мае.

БЕЗ НАЗВЫ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

БЕЗ НАЗВЫ

Як бы пакінулі надзеі, мары
Ў рэзерве застаюцца толькі сны,
Жанчынаў там блукаюць твары
З усмешкай існае вясны.

Ласкаю сонмамі вясновы феціш,
Што думкамі юнацтва набрыяў,
Пачуццямі ўзарваўшыся у свеце,
Непараўнальнаю пяшчотаю выяў.

СВЕТЛЫ ШАНЕЦ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

СВЕТЛЫ ШАНЕЦ

Што станецца, цябе як страчу,
Як раптам выпраўлюся ў вызначальны свой палёт,
Пакінуўшы надзейную удачу,
Спатканую зімой, калі халодзіў сэрца лёд.

Ты будзеш на зямлі, а я дзе-небудзь,
Чакаць на ўдачу каля Леты ці Эвной ракі,
За шанец светлы пакланюся небу,
За міг пяшчотны, дотык да ласкавае рукі.

ЗЕЛЕНАВАТЫ ВЕРШ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

ЗЕЛЕНАВАТЫ ВЕРШ

Ты захаплялася зеленаватым снегам,
Што дзіваваўся позна на змярканні –
У сэрцы трапятаў юнацкім смехам
Зеленаваты блеск вачэй тваіх, маё каханне!

МУЗЫ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

МУЗЫ

На лясной паляне
Дзве красуюць Музы.
Янка на баяне
Грае. Яны кружаць.
Кружаць, пазіраюць
Гляне на якую –
Хлопец – першы ў краі –
Грае ў вус не дуе.
Лада-Муза з краю,
Што за дальняй вёскай,
Ў ладным сарафане,
Прыгажосці боскай.
А у Музы-Рады
Вочы васілёчкі,
Свеціцца ў іх радасць,
Пунцавеюць шчочкі,
Бо схаваць не могуць
Таямніцы вечнай –
На спатканне з любым
Іх чакае вечар.

Чаканне

Яшчэ не ацэнена

Чаму за мною ты так робіш,
Ты ж абяцала што не кінеш!
Але навошта так ганебна
Зрабіла з тым каго ты бачыш?

Навошта ты мне абяцала,
Каб потым мучыць маё сэрца,
Каб не любіць, таго хто любіць,
Каб патушыць маё вагенца!

Калі цябе я толькі бачу,
Я не магу ні спаць , ні есці
Табе, адной , толькі ў сусвеце
Складаць гатовы свае песні!

А ты мяне ад сябе гоніш,
Альбо мне мары абяцаеш!

Справа

Яшчэ не ацэнена

Я аддаў ёй свае сэрца,
Яна сказала - гэта брак
Але не трэба кідаць справу
Каханне не даецца так!

Шляхі ёсць розныя для справы
Шукаць патрэбна лепшы
І шчасце тады будзе
Калі паспееш першы

Дзяўчына, тая, прыгажуня
Такіх ніколі я не ведаў
Пабачыў я яе тады
Як хату родную наведаў

Але размова не пра тое
Знаемства - гэта легка
Але каб спадабацца ёй!
Вось тут ужо трэба тонка

Чаканне

Яшчэ не ацэнена

Чаму за мною ты так робіш
Ты ж абяцала што не кінеш
Але навошта так ганебна
Зрабіла з тым каго ты бачыш

Навошта ты мне абяцала
Каб потым мучыць маё сэрца
Каб не любіць, таго хто любіць
Каб патушыць маё вагенца

Калі цябе я толькі бачу
Я не магу ні спаць ні есці
Табе адной толькі ў сусвеце
Складаць гатовы свае песні

А ты мяне ад сябе гоніш
Альбо мне мары абяцаеш
На ланцугу сяджу я моцна

Мая

Яшчэ не ацэнена

Мая ты прыгажуня,
Любоў сэрца майго
Ледзь не згубіў цябе я
Не ведаю чаго

Але прачнуўся хутка
І вогнішча раздуў
Цябе я не забуду
Як вецер бы не дуў

Цябе адну кахаю
Заўжды буду кахаць
Заўжды ў снах я бачыў
Як дзеці нашы спяць

І шмат чаго я бачу
Ў неверагодных снах
Калыску дзіцячу
І кольцы на пальцах

Мяне таксама любіш
Нічога не кажы
Я чую твае думкі
А ты адно маўчы

Мая ты прыгажуня

Полымя

Яшчэ не ацэнена

Полымя ўварвалася, цішынёй ў начы
Сэрца адазвалася, а ў ім тырчаць мячы
На небе радовішча, чароўных зорак ззяе
Ля ног нашых возера, спакой цудоўны мае

Вецер гладзіць валасы, твае, нават мае
Здаецца, ўсё навакол я бачу толькі ў сне
Шмат калі, мільён разоў хацеў усё сказаць
Але хутка зразумеў, гэта лепей схаваць.

Далёка будзеш ад мяне , забудзеш выгляд мой
А я заўсёды буду чуць смех цудоўны той

Чужая любая

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Вас не магчыма не кахаць,
У надзеях верыць спадзявацца.
Вас немагчыма не кахаць,
Ды як магло такое стацца?

Што ваша сэрца і рука,
Не мне належаць а другому.
Гатовы усе жыцце чакаць,
Мы так дауно знаемы.

Пагляд і вусны усе яму,
Мне толькі кволая надзея.
У думках за руку вазьму,
Вы для мяне вясновай феяй.

Вас немагчыма не кахаць,
На жаль належыце другому.

ЧАКАННЕ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Тчэ трывога ўзоры над душой:
Зноў вальсуе непагода зранку.
Памалюся ў цішыні святой,
На акне не захіну фіранку.
Утапіла вочы ў прастор:
Дзесьці там за сотні кіламетраў
Едзе па шашы і твой «матор»,
Падстаўляе твар жалезны ветру.
Думкамі цябе дамоў вяду.
Сцежку табе з зораў вышываю.
Адвядзе ліхую хай бяду…
Родны мой, я так цябе чакаю.

Пераднавагодняе

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Пастукаўся ў шыбу верабейка.
От шчабятун, не даў дагледзець сон.
Прыадкрываю склееныя вейкі:
Сядзіць – мой шэра-рыжы паштальён.

Праз фортку крошак хлебных сыпанула:
“Частуйся, дружа, будзеш прылятаць!”
Да сэрца спадзяванне прыільнула:
А можа? Як жа цемры прычакаць?

У акно пастукаў вечар навагодні.
І чую: хтось ступае на парог!
– Вам тэлеграма! Ну й мароз сягонні…

У памяць запрасіла год далёкі...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

У памяць запрасіла год далёкі,
Той майскі дзень…(Я так вясну люблю !)
Як погляд твой – блакітны і глыбокі –
Заставіў сэрца падаць на зямлю.

Твой бляск вачэй і ўзлёт чарнявых веяў,
Спляценне шчырых, сарамлівых слоў–
Мне успамін вярнуў, слязу навеяў.
Як мала трэба… І шчаслівы зноў…

У памяць я вяртаю дзень далёкі
Чвэрць веку ўжо. Як хутка дні ляцяць!
А погляд твой – блакітны і глыбокі–

Балюча ўспаміны б'юцца

Ваша адзнака: Нет (5 галасы)

Балюча успаміны б’юцца.
І сэрца каменем ляжыць.
Табе не хочацца вярнуцца?
Ты не пакутуеш, скажы?

Зноў думка з думкаю сплятуцца…
Бяссонніца – сястра душы.
У сон прашуся акунуцца.
Ці снюся я табе? Скажы.

Надзеі павуцінай рвуцца…
І мы – у шчасця на мяжы.
А ты не хочаш азірнуцца
І позірк мой злавіць?.. Скажы!

* * *

Падслуханае ў электрычцы

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

– Кажаш, не забыў, успамінаеш?
Ну а як жыццё тваё цяпер?
Штось вачэй , гляджу, не падымаеш,
І нясвежы з гальштукам каўнер.
Кажаш, жонка поварам працуе?
Надта не заўважна па табе.
Ну а сам? Камерцыя. Гандлюеш.
А яшчэ? Бывае сніш мяне?
Ну а дзеці? Сын? Увесь у татку.
Малайчына! Як завуць? Ілля.
А чаму хацеў дачку спачатку?
Вось дзівак! Каб даць маё імя…
А жытло? Здымаеш за даляры?

Заснула сонца на кусце чаромхі...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

* * *
Заснула сонца на кусце чаромхі.
Гуллівы касцярок гарыць-трашчыць.
Гітары пераліў – раманс чароўны…
О, як бы галаву мне не згубіць!
Лаўлю твой погляд сумны, адзінокі,
Спавіта сэрца крыўдаю нямой.
Чужы і родны, блізкі і далёкі,
Каханы …
Ды не мой, не мой, не мой!

* * *

ПРА КАХАННЕ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Мароз злаваўся не на жарты.
Не да спатканняў, з хат не руш!
А ты, упэўнены і ўпарты,
Прыйшоў… з букетам змерзлых руж.

А я ў танюсенькіх панчошках
(У мамы, пэўна, здаўся б шок)
Хавалася аж «да няможна»
У твой кудлаты кажушок.

І не было лістоў бальнічных,
І колькі зім ужо сплыло…
А я ў панчошках эластычных

дзень-ноч

Яшчэ не ацэнена

У сэрцы святло і вера.
Цёплы і лёгкі камень.
Ты - дзень.

У чэрапе толькі цемра
І нікога мяне апроч.
Я - ноч.

Ты ніколі не будзеш маім.

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Ты ніколі не будзеш маім.
Я тваею не буду ніколі.
Мы разбілісь у пыл.
Мы згарэлі ў дым.
Мы напіліся досыць гарэлкі і болю.

Нам няможна ісці ў адзін бок.
Больш не знойдзем мы тую дарогу.
Мы спяшаліся жыць.
Мы спяшаліся піць,
Разбіваючы шкло аб сухую падлогу.

Намі бавіўся лёс як хацеў,
Даючы нам уяўную волю.
Не паспелі дапець,
Не паспелі ўзляцець...
Мы не ўбачымся болей бадай што ніколі

Не анёл

Яшчэ не ацэнена

Буду размаўляць з табой вершамі.
Чыстымі. Першымі.
Белымі. Чорнымі.
Ніткамі залачонымі
Звязаны крэпка нябачна.
Лёсу шалёнаму, дзікаму, хітраму.
Шчыра, па-свойску ўдзячна.
Рыфмамі, песнямі, казкамі
Споўняцца думкі бягучыя.
Мяккія. Злыя. Пякучыя.
Пад каляровымі маскамі.

Палонным маім не будзеш давеку.
Як стомленаму чалавеку
Паклон,
Даешся мне цяжка.
Але не крыўдую. Не плачу.

Засынай

Яшчэ не ацэнена

Эмоцыі торбамі,
Радасць пакункамі
Табе дасылаю.
Пад левым рабром
У такт імю грукае.
Абдымаю думкамі.
Хадзі.
Засынай пад нябачным крылом.

Неба растяклося па палацях.

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Неба растяклося па палацях.
Намалюю зоркамі спакой.
Будзем сябраваць, ці толькі спаці...
Проста пазнаёмь мяне з сабой.

Побач, але нават не відаці,
Бо закрыўшысь ад усіх тугой,
Шчасце я баюся адшукаці...
Проста дай мне пасядзець з табой

Вершамі дзіцячымі кранаці
Буду, злуючысь усёй душой.
Войны, навальніцы і няшчасці...
Проста дай мне перажыць з табой

Я не стала тваёй...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я не стала тваёй любоўю,
Я - каханне тваё навечна,
То запісана ў сэрцы кроўю,
І не вырвеш таго бяспечна.

Успамін даражэй за сучаснасць,
Ён звязаў нашы сэрцы туга.
І хацелі б мы развязацца,
Толькі рвецца той вузел з натугай.

Каранём урасло каханне
Ў нашы сэрцы і нашы душы.
Пачынаеш свой дзень ад рання
Са званка, што мілуе вушы.

Рознымі мовамі размаўляем,
А здаецца, што на адзінай,

Святло

Яшчэ не ацэнена

Святло

Давай запалім святло ўначы,
У кватэры, дзе толькі я і ты.
Будзем глядзець толькі ў вочы,
Разглядваць у іх начныя сны.

I так гадзіну за гадзінай, хвіліну,
Момант, імгненне, сядзець.
Проста, без слоў, і нават расліна
Больш за нас можа шумець.

А можам гэтае святло і пагасіць,
Бо мне ўсё роўна, кажучы шчыра,
Толькі б з табою да канца жыць,
Мая маленькая дзяўчынка Міра.

Ізноў

Яшчэ не ацэнена

Ізноў.

Сэрца зноўку знак адчула:
Ты мяне ізноў завеш,
Успаміны ўскалыхнула,
Чымсьці адгукнуцца перш.

Думкі цешаць памяць сэрца -
І карціны ўсе наноў.
Ад тваіх вачэй сагрэцца
Душа прагне зноў і зноў.

Дык выходзь жа, дарагая,
Ты на сцежкі між палёў,
Дзе заўжды суправаджае
Спадарожніца-любоў.

Дзе кілімам мяккім травы
Усцілаюць нам дарожку,
Дзе заўсёды маем права
Падурачыцца хоць трошкі.

БЫВАЙ

Яшчэ не ацэнена

1.Любіце дам сваіх, мужчыны,
Так моцна, як ніхто да вас!
Дарыце кветкі без прычыны,
Часцей супольна баўце час.

2.Пылінкі з дам сваіх здымайце,
Насіце на руках багінь
І ад самоты ашчаджайце
Іх, жарснай любасці рабынь!

3. Спявайце дамам серэнады
Пад струнны перазвон гітар,
Прыкмецце ў прыцемках лампады
Іх бляск вачэй і вабнасць чар.

4. Злавіце знічку ў небе зорным,
Каб мары здзейсніліся ў дам!

Святло

Яшчэ не ацэнена

Святло

Давай запалiм святло ўначы,
У кватэры, дзе толькi я i ты.
Будзем глядзець толькi ў вочы,
Разглядваць у iх начныя сны.

I так гадзiну за гадзiнай, хвiлiну,
Момант, iмгненне, сядзець.
Проста, без слоў, i нават раслiна
Больш за нас можа шумець.

А можам гэтае святло i пагасiць,
Бо мне ўсё роўна, кажучы шчыра,
Толькi б з табою да канца жыць,
Мая маленькая дзяўчынка Мiра.

Ізноў

Яшчэ не ацэнена

Ізноў.

Сэрца зноўку знак адчула:
Ты мяне ізноў завеш,
Успаміны ўскалыхнула,
Чымсьці адгукнуцца перш.

Думкі цешаць памяць сэрца -
І карціны ўсе наноў.
Ад тваіх вачэй сагрэцца
Душа прагне зноў і зноў.

Дык выходзь жа, дарагая,
Ты на сцежкі між палёў,
Дзе заўжды суправаджае
Спадарожніца-любоў.

Дзе кілімам мяккім травы
Усцілаюць нам дарожку,
Дзе заўсёды маем права
Падурачыцца хоць трошкі.

А я ня ведала цябе...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

А я ня ведала цябе...
Пяшчоту слоў,блакіт пралесак,
Ды водар траў у вясновым сне,
Што мякка вабіць на ўзлесак.

А ты прыйшоў праз сотні год...
Праз сотні сноў ды памяць думак.
Праз вечнасць першых свежых вод,
Паставіў неба на рахунак.

Мне б птушкай падаць у шызы лёд,
Пакінуць сэрца ў пыльным бруку,
Ды песні ўраз спыніць палёт,
Згубіць навечна ў марным друку.

Самотны вецер напяе,

БЫВАЙ

Яшчэ не ацэнена

1.Любіце дам сваіх, мужчыны,
Так моцна, як ніхто да вас!
Дарыце кветкі без прычыны,
Часцей супольна баўце час.

2.Пылінкі з дам сваіх здымайце,
Насіце на руках багінь
І ад самоты ашчаджайце
Іх, жарснай любасці рабынь!

3. Спявайце дамам серэнады
Пад струнны перазвон гітар,
Прыкмецце ў прыцемках лампады
Іх бляск вачэй і вабнасць чар.

4. Злавіце знічку ў небе зорным,
Каб мары здзейсніліся ў дам!

БЫВАЙ

Яшчэ не ацэнена

1.Любіце дам сваіх, мужчыны,
Так моцна, як ніхто да вас!
Дарыце кветкі без прычыны,
Часцей супольна баўце час.

2.Пылінкі з дам сваіх здымайце,
Насіце на руках багінь
І ад самоты ашчаджайце
Іх, жарснай любасці рабынь!

3. Спявайце дамам серэнады
Пад струнны перазвон гітар,
Прыкмецце ў прыцемках лампады
Іх бляск вачэй і вабнасць чар.

4. Злавіце знічку ў небе зорным,
Каб мары здзейсніліся ў дам!

СКРЫЖАВАННI

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Безумоуна, аднойчы зноу сустрэнемся мы.
Хай не бачыуся доуга з табою, але
Я нiчога павер, пра цябе не забыу.
Толькi больш не хачу, каб было так далей.
Сярод зорак начных я адзiн, ты адна.
Я не ведаю гэта патрэбна каму -
Памiж намi паустала нямая сцяна.
Як парушыць з табою нам гэту сцяну?
Мару кожную ноч толькi я аб адным -
Як мага больш далей затрымацца у ва сне,

КУПАЛIНКА

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Там, дзе Свiцязь празрыстымi хвалямi,
З цiхiм плескатам, гладзiць пясок
У ноч на святаIвана Купалы,
Мне дзяучына надзела вянок!
Васiлькii рамонкi духмяныя,
Што руплiваю звiты рукой,
Ноч i вочы дзяучыны рахманыя
Мой парушылi у сэрцы спакой!
Стан дзявочы, пакрыты хусцiнкаю,
Я, з надзеяй, пяшчотна абняу
I, да ранку, з маей Купалiнкаю,
Кветку – папараць у лесе шукау!
Цiхi бераг, легендай абвеяны,

МАРА

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Аб табе я марыу безнадзейна.
Ночы, днi – нiбы у забыццi.
Як неверагодная падзея,
Ты з*явiлася у маiм жыццi!...
Вобраз твой я уяуляу начамi,
У натоупе твар шукау я твой,
У зорным небе я блукау вачамi,
Каб сустрэцца позiркам з табой!
Я паверыу, што ты есць на свеце.
Можа блiзка, цi у далечынi,
У ясным, сонечным, вяселым леце,
Iу вясновым, звонкiм ручаi!!
У зiме iскрыстай i задорнай,

Надзея,вера,каханне

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Надзея,вера,каханне

Бог дапаможа на месца усе стане.
Здзейсніцца марная, кволая думка.
добрая вера з надзеяй у каханне,
Мара аб шчырасці тых пацалункаў.

Ноч расхіснецца ,і схіліцца цемра,
Пойдуць у нябыт усе ваганні.
Толькі надзея з каханнем і вера,
Сцягам маім вольным стане.

Вецер аблашчыць, і сонца адзене,
у промні істотнасць зямную.
Сення кахаю, і веру у надзею,

Жадаю вам

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Жадаю вам

Пад зграбнаю
ліпай і безліч пчаліны,

Агортвау юнак
прыжуню дзяучыну.

І вусны не меушы
зусім перашкодау,

Палалі і рдзелі,і смак мелі
меду.

А шчочкі
красуні без іскры гарэлі,

Абодва у высях сваіх каруселяу

Пачуцці луналі аж
за небакраем… ,

І стукалі сэрцы….
кахаю, кахаю!

Пашчасціць, і тое вас недзе спаткае

Чужая любая

Яшчэ не ацэнена

ЧУЖАЯ ЛЮБАЯ

Вас не магчыма не кахаць,
У надзеях верыць спадзявацца.
Вас немагчыма не кахаць,
Ды як магло такое стацца?

Што ваша сэрца і рука,
Не мне належаць а другому.
Гатовы усе жыцце чакаць,
Мы так дауно знаемы.

Пагляд і вусны усе яму,
Мне толькі кволая надзея.
У думках за руку вазьму,
Вы для мяне вясновай феяй.

Вас немагчыма не кахаць,
На жаль належыце другому.

Палон пяшчотных вуснаў

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Чароўны зыход нечаканай сустрэчы
Аздобіў вясёлкавай радасцю лёс.
Твае цалаваў валасы, рукі, плечы,
А твой пацалунак – дарунак нябёс.
Душою і сэрцам адчуў асалоду,

Бязлітасны вецер

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Было спадзяванне на гэту сустрэчу ,
Што будзе каханне між нас як раней,
Але знішчыў мару бязлітасны вецер
Мы неразуменне адчулі мацней.
Я зноў адчуваю пякельную страту,
Бясконца балюча і горычна мне,

Да цябе

Яшчэ не ацэнена

Дзіўныя рэчы.
Ды — недарэчы.
Хоць адбалела
ўсё, акрамя
макавай дробкі,
сэрца трапеча,
ледзьве пачуе
"тое ж" імя.

Хоць і сцішаю:
"Кінь калаціцца!
Мала гаротаў?
Помніш урок?", —
па-над даверам,
збітым у "ніцма",
боль-верабейка
бьецца ў рабро.

Скача — і зноўку...
(глупая, што ты?)
востраю дзюбай
думкі дзяўбе.
Кожнае слоўка
мучыць пяшчотай —
той жа, "галуба",
той — да цябе...

Каханай

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Улад Скамарох

КАХАНАЙ

Шукаў цябе я ўсё сваё жыццё…
Была складаная , віхурная дарога .
Каханне разарвала павуццё
І адышла пакутная трывога .
Так , стала ты жыццёвым маяком –
Найдаражэйшая на Цэлым Белым Свеце .
Нас павязала моцным вузялком –
Вузлом кахання на Зямлі-планеце.

Сонца схавалася, глянулi зорачкi

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Сонца схавалася, глянулi зорачкi
Месяц па небу плыве
Ты спадабалась мне з першага позiрку
Думкi мае пра цябе

Сонца схавалася, глянулi зорачкi
Думкi далёка ляцяць
Выйдзi каханая ты на надворачак
Дай мне з табой пастаяць

Месяц над хатаю, ноч над далiнаю
Ўсё мне далёка вiдаць
Выйдзi каханая хоць на хвiлiначку
Дай табе слова сказаць

Дай мне сказаць, як ты мне спадабалася
Стала мне мiлай якой

Усё для Вас

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Усё для Вас: і сонейка, і дождж,
І ластаўкі палёт, і подых сцюжы,
І студзеньскі халодны вецер-нож,
Які цалуе Вашы шчокі-ружы,
Уцёкі ад зімы снегавіка,
Два гузікі – вільготнымі вачыма,
Пяшчота і цяпло сакавіка,
Забыцца пра якія немагчыма.

Усё для Вас: кастрычніка агні,
Кляновых плям чырвоная дарожка,
Нястрымнага кахання ночы, дні
На зеляніне ліпеньскага ложка,
Букет рамонкаў, жыта, васількі,

Юны чытач

Яшчэ не ацэнена

Прырода не мае падставы
Адкрыць таямніцы свае:
Яшчэ не прачнуліся травы,
І сонейка позна ўстае.

Яшчэ не вярнуліся птушкі –
У лютым не вераць вясне,
І ты абдымаеш падушкі,
Падушкі, нажаль, не мяне.

У садзе чарнее лістота,
Вільготнаю пахне карой.
Прыгадваю: люты, субота,
Жыцця летуценны настрой.

Быў леташняй нашай сустрэчы
Лагічны і сумны фінал,
Бо я цалаваў недарэчы
І плечы няўмела кранаў.

Ёсць каханне!

Яшчэ не ацэнена

Дзень, калі мы будзем побач,
ноч, калі мы будзем разам –
адрадзіць каханне спроба
(чалавек кахае часам).
Памыляецца часова,
ці жыве пачуццем вечна –
распазнаць беспамылкова
немагчыма. Недарэчна
планаваць каханне, толькі
тая ноч, калі мы разам
прыціскаемся, як долькі
апельсінавыя, па-за
межы простага пачуцця
нас штурхае паступальна.
І плывуць, як лодкі, грудзі
па малой і цеснай спальнай.

Арэхавае

Яшчэ не ацэнена

На дне сваіх “Садомаў і Гамор”
Я здрадзіў Вам, бадай што раз у соты.
Здаецца, я даўно для Вас памёр,
Фатальна, незваротна – назаўсёды.

Дзялілі Вы са мною стол і дах,
Дзялілі ложак так, што сэрца ные,
Прыносілі агеньчыкі ў вачах
Блакітныя, пяшчотныя – жывыя.

А я ўнутры – ніхто, гнілы арэх,
Шкарлупіну нашу дзеля карысці .
Мне пакараннем выйдзе кожны грэх,
Які бязвольна я зрабіў калісьці.

НЕ IСНУЕ РУЖ БЕЗ ШЫПОЎ

Яшчэ не ацэнена

Белыя ружы – сонейка ў сцюжу.
Белыя ружы – шчасце ў вачах.
Белыя ружы – зоркамi кружаць.
Белыя ружы – кветкавы пах.
Прыпеў:
Ў ружоўнiку руж без шыпоў не бывае.
Сум без кахання – песня без слоў.
Кожны ў свой час сэрцам пазнАе,
Што не бывае руж без шыпоў.
Руж без шыпоў ўсё ж няма,
I не шукайце iх дарма.
Колькi на свеце розных сартоў –
Не iснуЕ толькi руж без шыпоў!
2.
Жоўтыя ружы – золата колер.

Тваё маўчанне

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Сарваў авацыяў гром
У вялізарнай зале.
Мне потым усе казалі:
“Трымаўся ты малайцом!”
Было ў мяне выступіць лепей жаданне,
Мне першкодзіла не хваляванне –
Тваё маўчанне.

Узарваў смехам сяброў,
Вечарына ў самым разгары:
Музыка, танцы, пары,
Але трэба ехаць дамоў.
Паціснулі рукі на развітанне,
Але неяк точыць ў душы да світання
Тваё маўчанне.

Засталіся з табой удваіх,
Заглядаю з выклікам ў вочы,

Для каханага мужа

Яшчэ не ацэнена

Шмат гадоў закаханыя,
З табой побач даўно.
Так пачуццю адданыя,
Што ў сэрцах яно.

А па венах - крыніцаю
Ўсхваляваная кроў.
І ніяк наталіцца ёй
Ўсё не можа ЛЮБОЎ!

Трошкі мо падманутыя-
Гэта усё НАЗАЎЖДЫ?!
Так пяшчотай ахутаны,
Што не лічым гады.

Нашых сэрцаў мелодыя,
Нашых душ унісон,
Як КАХАННЮ - рапсодыя,
Быццам казачны сон...

Што такое каханне

Ваша адзнака: Нет (5 галасы)

Што такое КАХАННЕ?
Гэта значыць - жыццё,
Гэта радасць спатканняў,
Аб усім забыццё,
Гэта - містыка, чары
І касмічны палёт,
Гэта - сонца скрозь хмары,
Пацалункавы мёд.
А, бывае, КАХАННЕ
У абліччы другім.
Я не маю жадання
Пазнаёміцца з ім...

БАГІНЯ

Яшчэ не ацэнена

1.Босай ножкай ступала па пасмах аблок,
На руках тваіх птахі спявалі.
Яркай брошкай на тозе ірдзеў матылёк,
З граду-жэмчугу мела каралі.

2.Срэбракрылы Амур як ахоўнік-анёл
Збоч цябе пільна й велічна рушыў.
Грозна з лукам-стралой паглядаў навакол,
Каб ідыліі хто не парушыў.

3.Калі быць з кім навечна ў любові й журбе –
Дык з табой! Тут сарваў я рамонак,