Адзінота

Яшчэ не ацэнена

Я захварэла Вамі,
Вы захварэлі мной.
Не ведаем мы самі,
Як справіцца з бядой.

Перакладу на ноты
Самотны свой расказ.
Напэўна, адзінота
Так парадніла нас.

На тэлефон з надзеяй
Гляджу я дзень за днём.
І раюць дабрадзеі:
" Ты не жартуй з агнём."

Ды голасу дрыжанне
Вярэдзіць мне душу.
Я не прашу прызнання,
Я памаўчаць прашу.

Зноў да цябе прыходжу,
Здымаю паліто.
Пра наш раман прыгожы
Не ведае ніто.