Мая  віна, што  я жанчынай
У гэты  дзіўны  свет  прыйшла,
Што  на  высокай  аблачыне
Жыццё  сваё  я  пражыла.
Чыя  віна, што  твае  вочы
Даўно  стаміліся  без  сну ?
Што  да  мяне  такі  ахвочы ?-
Вазьму  і  гэтую  віну.
Судзіце, людзі. І  паліце
За  грэх  уяўны на  кастры.
А я  салоўкай у  блакіце
Спяваць  вам буду да зары.