Ты ніколі не будзеш маім.

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Ты ніколі не будзеш маім.
Я тваею не буду ніколі.
Мы разбілісь у пыл.
Мы згарэлі ў дым.
Мы напіліся досыць гарэлкі і болю.

Нам няможна ісці ў адзін бок.
Больш не знойдзем мы тую дарогу.
Мы спяшаліся жыць.
Мы спяшаліся піць,
Разбіваючы шкло аб сухую падлогу.

Намі бавіўся лёс як хацеў,
Даючы нам уяўную волю.
Не паспелі дапець,
Не паспелі ўзляцець...
Мы не ўбачымся болей бадай што ніколі