Я не стала тваёй любоўю,
 Я - каханне тваё навечна,
 То запісана ў сэрцы кроўю,
 І не вырвеш таго бяспечна.
 Успамін даражэй за сучаснасць,
 Ён звязаў нашы сэрцы туга.
 І хацелі б мы развязацца,
 Толькі рвецца той вузел з натугай.
 Каранём урасло каханне
 Ў нашы сэрцы і нашы душы.
 Пачынаеш свой дзень ад рання
 Са званка, што мілуе вушы.
 Рознымі мовамі размаўляем,
 А здаецца, што на адзінай,
 Нас Літоўскае княства яднае -
 Беларусь з Украінай.
7 красавіка 2016