Хвіліны пройдуць дарагія,
Як пышнае цвіценне траў.
I зменяць дні зусім другія
Той дзень, што шчасце абяцаў.
Так адплывае ўдалеч неба.
Бывай, адзіная з уцех!
Смяюся, калі плакаць трэба.
Журба — калі на вуснах смех.
За што, скажы, твой вобраз мілы
Насіла ў сэрцы, як магла?
I разлюбіць — не разлюбіла.
I зберагчы — не зберагла.
Хвіліны пройдуць дарагія...
Аўтары
Раiм наведаць
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь
Лічыльнікі
Што шукалi?
- хвіліны пройдуць дарагія...
- анализ вершау пра каханне
- анализ вершау янки сипакова