Казачны вальс

Ваша адзнака: Нет (29 галасы)

Загучаў акардэон
І раптоўна – у душы –
Успаміны даўніх дзён
Абудзіў, разварушыў...
Танцпляцоўка ля ракі.
Вальс танцуем мы з табой.
Ліхтары, як матылькі,
Мільгацяць па-над вадой.

Радасны вальс,
вальс,
вальс,
Даўні вальс,
Казачны вальс,
вальс,
вальс —
Шчасця час!
Плаўна кружыць і хвалюе нас,
Казачны вальс, радасны вальс.

Танцпляцоўкі той няма,
I разбілі ліхтары,
I хаджу я тут дарма
Па суцішаным двары.
Ды гучыць акардэон,
I праз слёзы на вачах
Праплывае, быццам сон,
Успамін аб тых гадах.
Радасны вальс,
вальс,
вальс...