Падаюць зоры (песня)

Яшчэ не ацэнена

Я твае пацалую далоні.
Мне так цяжка было без цябе,
Што баюся я нават сягоння
I на міг адпускаць ад сябе.

Падаюць зоры, падаюць зоры
Ціхай начною парой.
Падаюць зоры, падаюць зоры,
Светлаю стануць расой.
Я загадаю: у шчасці і горы
Не расставацца з табой.

Гавары, буду слухаць да рання
I хмялець ад пагляду твайго.
Што мы зналі з табой пра каханне
Да разлукі у некалькі год?!

Падаюць зоры, падаюць зоры
Ціхай начною парой.
Падаюць зоры, падаюць зоры.
Светлаю стануць расой.
Я загадаю: у шчасці і горы
Не расставацца з табой.

Што было — назаўсёды пакіне
I растане у зорнай начы.
Мы ў мінулае дзверы зачынім
I далёка закінем ключы.

Падаюць зоры, падаюць зоры
Ціхай начною парой.
Падаюць зоры, падаюць зоры,
Светлаю стануць расой.
Я загадаю: у шчасці і горы
Не расставацца з табой.