Мы ніколі не станем радней...

Яшчэ не ацэнена

Мы ніколі не станем радней,
I, на жаль, гэта ведаем самі.
I закончыцца значна раней,
Чым адбудзецца нешта між намі.

Сустракаемся рэдка зусім,
А ўсё больш расстаёмся з табою.
Наша шчасце — аранжавы дым,
Ціхі шлях ад самоты да болю.

I праводзячы ў ранішні час
У дарогу нясцерпна даўгую,
Нібы ў цэркаўцы белай абраз,
Я цябе асцярожна цалую.