Наша сустрэча апынулась вокамгненнай

Яшчэ не ацэнена

Наша сустрэча апынулась вокамгненной,
Амаль нічога не паспелі мы сказаць.
Час для расстаня надыходзіць непазбежна,
Няма куды яго далей нам аддаляць.

У тваіх вачах чытаю я суровы вырак,
Які абодвум нам прыходзіцца прыняць.
I нават моцы усіх маіх пачуццяў шчырых
Ня хопіць каб нешта істотна памяняць.

Я пра цябе амаль нічога не пазнаў,
Ты для мяне адна суцэльная загадка.
I як жа шмат я бы бяз роздумаў аддаў,
Каб сваіх думак ты адкрыла мне хоць частку.

Так мы разыйдземся ў розныя бакі,
I развітаемся нібыта назаўсёды.
Але калісьці плынь жыццевая ракі
Яшчэ нас злучыць праз ўсе буры і нягоды.