Ці мог калісьці ў жыцці я спадзявацца,
Што доля нас аднойчы вымусіць спаткацца.
I шчасце велічная мне адчуць удасца,
З якім нічога ня ў стане параўнацца.
Вялізнае натхненне ў мяне ты ўдыхнула,
Шырокія прасторы прада мною разгарнула.
Раптоўна вочы так спагадліва зірнулі,
I ў душы маёй ўсё перавярнулі.
Але гэта было толькі імгненне.
Дзіуны міраж, што растварыўся з новым днём.
Яшчэ ўчора ён прыводзіў ў захапленне,
Цяпер жа душу мне паліць быццам агнём.
Шчасце ніколі не даецца проста так,
Яно заўжды ўзнагарода за пакуты.
Яго патрэбна ўспрымаць як боскі знак,
Як вызваленне ад заганных зямных путаў.
I для душы сваёй я прагну ачышчэння,
Каб усё з пачатку я аднойчы мог пачаць.
I каб меў права я на белае аддзенне,
Калі на боскі суд прыйдзе гадзіна завітаць.