Стась Высоцкі

Каб твая ружа расцвiла

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ў майго кіта амаль фантан
А заўтра болей будзе
Як з райскім садам выйдзе зман,
То вылью ўсё на грудзі!

Каб твая ружа расцвіла
Аддам усе ёй сілы!
Каб ты адно шаптаць магла
"Каханы, родны, мілы!"

Каб помніў і каб ведаў свет,
Як болей нас не будзе,
Калісці ў Тучы жыў паэт,
Што цалаваўся ў грудзі!

Прывітанне! Ці соладка спалася?

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Прывітанне! Ці соладка спалася?
Можа шчасце табе хоць прыснілася
Бо мне ноччу ты так усміхалася
Ды з нябёс зоркай яснай іскрылася!

Я твой габелен

Яшчэ не ацэнена

Так! Я твой габелен
Ад усіх перамен
Беражы ты мяне нібы вока
Знай і мой прыйдзе час
Будуць ведаць пра нас
Людзі ўсе: і сябры, і здалёка!

Тады казка мая,
Што табе баяў я,
Ажыве ўся і зробіца дзеяй.
Новых многа сяброў
Віншаванняў і слоў
Раптам з'явіцца з гэтай падзеяй.

Але дзе б ні было,
Горад хай ці сяло
Мне пяюць діфірамбы ад рана,
Помніць буду цябе
Ў шчасці я і ў журбе

Няхай балiць! Я чую што жывы!

Яшчэ не ацэнена

Няхай баліць! Я чую што жывы.
Я ведаю, што зноў тварыць сумею
І бачыць твае вочы візаві
І цалаваць грудзей тваіх лілею!

Няхай баліць. І чым вастрей той боль,
Чым безнадзейней нашая сустреча
Прашу цябе кахаць цябе дазволь
Бо я жывы і ўсё яшчэ не вечар!

Няхай баліць! Надзеі промень мне
Мілей за усё і нават пры тым болі
Ён - памяць аб радзімай старане
Аб роднай Тучы і аб родным полі!

Быць асноваю мусiць каханне!

Яшчэ не ацэнена

Да мяне заляцеў матылёк
Ад цябе мне прынес прывітанне,
Бо сказаў што ляцеў ён здалёк
І, паслала яго што каханне.

Каб ён вестачку ранкам прынёс
З роднай вёскі мне, з роднага краю
І сказаў, што не трэба ліць слёз
Бо каханне й разлуку змагае.

Будзем разам, каб цэлую ноч
У пяшчотах кахання забыцца.
Ты з дарогі да мэты не збоч
Сэрцы разам тады будуц' біцца!

Каб навекі застацца ўдваіх

Дзе я усяго трэцi лiшнi!

Яшчэ не ацэнена

Каханне маё не цьвіце ў агародзе
Каханне маё не плыве па вадзе
Каханне маё светлым сонейкам ўсходзе
Ясней за якое не бачыў нідзе

Каханне маё паесціць недзе другога,
Бо даў такі лёс мне Ўсявышні
Прайшло мяне міма жыццёвай дарогай,
Дзе я ўсяго трэці лішні!