Я твой габелен

Яшчэ не ацэнена

Так! Я твой габелен
Ад усіх перамен
Беражы ты мяне нібы вока
Знай і мой прыйдзе час
Будуць ведаць пра нас
Людзі ўсе: і сябры, і здалёка!

Тады казка мая,
Што табе баяў я,
Ажыве ўся і зробіца дзеяй.
Новых многа сяброў
Віншаванняў і слоў
Раптам з'явіцца з гэтай падзеяй.

Але дзе б ні было,
Горад хай ці сяло
Мне пяюць діфірамбы ад рана,
Помніць буду цябе
Ў шчасці я і ў журбе
Бо ты ёсць і ты будзеш каханай!