Ніл Гілевіч

Сто гадоў ты прагнуў гэтай стрэчы...

Яшчэ не ацэнена

Сто гадоў ты прагнуў гэтай стрэчы,
Сто гадоў чакаў ты гэтых воч,
Знаючы, што прыйдзе гэты вечар,
Верачы, што будзе гэта ноч!

Сто гадоў ты смяг без гэтых вуснаў,
Сто гадоў чарсцвеў без гэтых рук...
Што ж цяпер так горка ты ўсміхнуўся,
Уявіў стагоддзе новых мук?

Шкадуеш, што на памяць нават дробязi...

Яшчэ не ацэнена

Шкадуеш, што на памяць нават дробязi
Аб тым, далёкiм, у цябе няма?
Калi з былым нiякай iншай повязi -
То i аб гэткай шкадаваць дарма.

Калi ж хоць нешта ў сэрцы азываецца
Шчымлiвым болем, светлаю журбой, -
Дык, значыць, тое ўсё, што варта памяцi,
Табе падорана - яно з табой.

Не гаварыце кепскага пра тую...

Яшчэ не ацэнена

Не гаварыце кепскага пра тую,
Якой не ведаеце i не знаеце:
Пра яснавокую i маладую -
У парушынках першай снежнай замецi.

Не гаварыце брыдкага, крый божа!
Вы сан жаночы нiзашто заплямiце.
Ей выпаў рэдкi лёс - кахаць прыгожа.
Кахаць да смерцi. А не да "без памяцi".

Здзiўляешся: за што табе я ўдзячны...

Яшчэ не ацэнена

Здзiўляешся: за што табе я ўдзячны?
За той прасвет у зорках залатых,
Што ў цемры лесу нам дарогу значыў,
За сцежку тую, што ў кустах густых
Зблудзiла раптам п'яная, няйначай,
За востры халадок расiнак тых,
Што i цяпер бягуць па твары, коцяцца,
I выцiраць iх мне чамусь не хочацца.

Аднойчы ўбачу я цябе - ты з'явiшся...

Яшчэ не ацэнена

Аднойчы ўбачу я цябе - ты з'явiшся.
I будзе гэта ў цiхi час змяркання,
Калi ў нясцерпнай слодычы чакання
Уся зямля замрэ пад зорнай завiссю.

У полi дзесь, а можа, на аселiцы -
Ты мiльганеш i згаснеш, нiбы знiчка,
Ды я разгледжу ўсё ж тваё аблiчча...
Хто знае, што ў душы маёй паселiцца?..

Нам разам трыццаць. Мы стаiм на кладцы...

Ваша адзнака: Нет (25 галасы)

Нам разам трыццаць. Мы стаiм на кладцы.
Яна свавольна туфелькi зняла,
Падаўшы мне далонь, каб не сарвацца,
Сцюдзёнай хваляй ногi абдала.
Пасля... Пасля: "Шчаслiва заставацца!"
I без мяне да берага пайшла.
На белай кладцы мокрыя слядкi -
Як першай песнi мiлыя радкi.

Над белым светам сумавала танга...

Яшчэ не ацэнена

Над белым светам сумавала танга.
I зноў i зноў у песеньцы старой
Мне чуўся сум апошняга расстання -
Ды не чыйгосьцi, а майго з табой.

Майго з табой!.. I зноў i зноў ад болю
Сцiнала сэрца, кроiла, пякло, -
Хаця на белым свеце ў нас з табою
Яшчэ i першай стрэчы не было.

У звечарэлым садзе, што, цямнеючы...

Ваша адзнака: Нет (10 галасы)

У звечарэлым садзе, што, цямнеючы,
Тулiўся ў першай восеньскай журбе,
Я прыгарнуў твой ценькi стан, не ўмеючы,
I ўпершыню пацалаваў цябе.

Пасля... пакуль з вачэй не знiкла ў засенi -
Стаяў адзiн на гулкай паласе...
Ах, як жа тахкалi твае абцасiкi!
Ад стуку - грудзi, думаў, разнясе!

Вясна - i свежы пень заплыў слязьмi...

Ваша адзнака: Нет (11 галасы)

Вясна - i свежы пень заплыў слязьмi:
Як горка плача родны дол па дрэве!
Мурашкi чорныя, ажыўшы на прыгрэве,
Ужо спраўляць памiнкi напаўзлi.

Быў густалiстым клёнам гэты пень -
I мы з ёй лiвень тут перачакалi...
Не, вы не дрэва, людзi, спiлавалi -
Вы спiлавалi мой шчаслiвы дзень!

За тысячы вёрстаў ад дому, ад роднага краю...

Ваша адзнака: Нет (8 галасы)

За тысячы вёрстаў ад дому, ад роднага краю
Любуюся весняй зарою над стромамi гор:
Там сонца ўзыходзiць - па iм я дакладна звяраю
3 напрамкам Радзiмы напрамак бяссоння майго.

Мiж белых акацый на чорным асфальце намоклым
Дарожка ад сонца - як казачны пас залаты.
Калi па ёй бегчы i бегчы - там недзе, далёка,
У самым пачатку, - насустрач спяшаешся ты.

Родная, мілая, любая...

Яшчэ не ацэнена

Родная, мілая, любая!
Сьвет заімгліўся журбой.
Непагадзь страшная, лютая
Нас не мінула з табой.
Зь яснае пэўнасьці выбіла.
Згасла вясёлка-дуга.
Вочы праменныя выпіла
Чорная скруха-туга.

Мілая, любая, родная!
Як ты далёка была!
Як, непрытульна-халодная,
Вечнасьць марудна плыла!
Днямі пустынна-вятрыстымі
Стыла ў самоце душа,
Покуль, як лодка да прыстані,

«Любіць — не любіць...»

Яшчэ не ацэнена

«Любіць — не любіць...»
Помню, абшчыпваў і я
Белы рамонак.
Забава, а як хацеў
Скончыць пялёсткам «любіць»!

Як хачу я вярнуцца ў той вечар лiпнёвы на Вiцебшчыне...

Яшчэ не ацэнена

Як хачу я вярнуцца ў той вечар лiпнёвы на Вiцебшчыне,
У той водсвет маланак, пад гулкi захлёбiсты лiвень,
У той водар садоў, да лiсцiнак абмытых i вычышчаных,
У абдымкi тых рук, i даверлiвых i палахлiвых!

Не, не сцiхлi ў душы навальнiцы далёкай грымоты,
I не звянула ўсё, што з такiмi пакутамi выпешчана...
О, каб ведала ты, як хвiлiнаю горкай самоты

Жнiвень, арэхi i жоўтыя восы...

Ваша адзнака: Нет (11 галасы)

Жнiвень, арэхi i жоўтыя восы,
Што замiналi цябе цалаваць.
Першы маток павуцiны бялёсы.
Пах пераспелай травы ў галавах.

Недзе на пожнi рыпелi калёсы.
Недзе натужна маторы гулi...
Грэшнае шчасце на грэшнай зямлi.
Жнiвень... Арэхi... I жоўтыя восы...

Апошняе спатканьне з Веранікай

Яшчэ не ацэнена

Далёка ад роднага краю,
Чый вобраз па кроплі зьбіраў,
У трызьненьні белага маю
Самотны паэт паміраў.

Ён ведаў, што болей не ўстане,
Апошнія зьлічаны дні.
Чаму ж аніхто не загляне
Зь вялікай і мілай радні?

Няшчасная доля – памерці
У смутку-тузе аднаму.
Дзьвярыма на першым паверсе
Хтось грукнуў, здалося яму.

Во – крочыць па ўсходках рыпучых,
Во – клямкаю бразгае ўжо.