З каханай

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я прачнyўся...
Тваiм каханьнем сагрэты.
Вочы расплюшчыў i ў момант гэты...
Я прачнуўся.

Далонi Твае мяне абдымаюць...
Подых Твой - вусны мае абдувае,
Сэрца да сэрца ў такт адбiвае...
Далонi Твае мяне абдымаюць.

У вусны салодкiя Цябе цалую...
I любуюся на Цябе i сябе вiншую!
Шчасьцем запоўнiла маю долю
мiрскую...
У вусны салодкiя Цябе цалую...

I Ты прачынаешся - сонейка ўзыходзiць.
Я ўсьмiхаюся, гляджу ў Твае вочы...
Жаданы падарунак з Табою ранак
з ночы!
I Ты прачынаешся - сонейка ўзыходзiць.

Іншыя вершы аўтара