Я табе не клянуся

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я табе не клянуся ў каханні
вечным,
бо не муза і не тубылка
з Парнасу.
Я з пачуццем зямным, надзвыча′й
чалавечым,
паэтычна пляту косы з’явам
сучасным.
Маляўніча ўзбухторваю хвалі
рэаляў,
і стаю, і гляджу - у вачах спеліцца
гонар.
Я цябе ўсё жыццё, быццам пазл
збіраю,
адшчыка′ю штодня з пачуцця
гронак.
Не шпурляй зерне крыўд над маім
“нявечным”,
і няхай табе будзе мізэрнаю
ўсцехай,
незгасальна-штурхальным, гаючым
нечым -
праз гады маіх уздыхаў лятучае
рэха.