НА МЯЖЫ МІЖ КАХАННЕМ І ШЧАСЦЕМ

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

На мяжы між каханнем і шчасцем
пелясткуе акветнены ўчастак -
тут пяшчоткі, ласкоткі, казыткі,
абдымонкі і неразлучыткі,
нестамляльныя мілавастры
дыванком пунсавеюць прыўкрасным,
даўкім водарам ноч напоена
смачнавуснай буйной цалавоніі…

Ты з іроніяй, прыкрай воку,
як заўжды, пазіраеш звысоку
на маё нараджонае раніцай
слова новае у батаніцы.