Я б мог перапісаць былыя вершы...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я б мог перапісаць былыя вершы:
Усё шчэ больш, мацней, наноў,
Ды ведаю, што я даўно ня першы,
Хто для пачуцьцяў не знаходзіць слоў.

І, пэўна, тут ужо канец
Далей - ні літар, ні радкоў, ні знакаў
Сэрцам і думкамі хаця б жадаў пасьпець
За рухам содняў, кілабайтаў й мапаў

Нарэшце моцна верыць і чакаць
Нарэшце ведаць, бо інакш няможна
Кахаць.. нарэшце, і ў сваіх вачах
Несьці радок нявыказаны кожны.