Цёмна-цёмнае - сьветлым не стане...

Яшчэ не ацэнена

Цёмна-цёмнае - сьветлым не стане,
Не заверне вытока раўчук
І калі яно будзе каханьне -
Яно Вашу асьветліць душу.

Толькі ведайце: тое не зельле,
Што сарокай аб ім стракаціць:
Яно, сьвечкаю ціхаю вельмі,
На жыцьцё ўсё Вам будзе сьвяціць.
-25.04.16.