Сентыментальны раманс

Яшчэ не ацэнена

He думаў, што так лёгка будзе мне
Сказаць табе «бывай» на развітанне,
Глядзець на ружы ў час іх адцвітання
He думаў, што так лёгка будзе мне.

Я думаў, што каханне — гэта круг
I радыус яго — як свет, бясконцы,
А калі не, — дык ад зямлі да сонца,
Каханне, — думаў я, — бясконцы круг.

He верыў, што ў каханні ёсць мяжа.
За ёю — здрада, як дрыгва-смактуха,
Расчараванне, рэўнасць, боль і скруха,
He верыў, што ў каханні ёсць мяжа.

Я думаў, што каханне — гэта круг
I радыус яго — як свет, бясконцы,
А калі не, — дык ад зямлі да сонца,
Каханне, — думаў я, — бясконцы круг.