памяць

Міньён памяці

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

He замятай маіх слядоў.
я яшчэ вярнуся...
Памяць

Пакладзі мне далонь на вусны...
Развітальна і беспрымусна.
Смутак мой, успамін спакусны
пакладзі мне на вусны.

Ціхі журлівы гук
блукаў жаралом жалейкі...
Гаючая памяць рук —
збалелай душы

Сноп апошні залатога жыта...

Ваша адзнака: Нет (35 галасы)

Сноп апошні залатога жыта
Застаецца ў памяці палос...
Гэтак і цябе не скосіць лёс —
Мною ты не можаш быць забыта.

Нават і тады, калі б імгла
Вочы мне засыпала зямлёю,
Калі б я забыты быў табою,
Мною б ты забыта не была.

Шкадуеш, што на памяць нават дробязi...

Ваша адзнака: Нет (14 галасы)

Шкадуеш, што на памяць нават дробязi
Аб тым, далёкiм, у цябе няма?
Калi з былым нiякай iншай повязi -
То i аб гэткай шкадаваць дарма.

Калi ж хоць нешта ў сэрцы азываецца
Шчымлiвым болем, светлаю журбой, -
Дык, значыць, тое ўсё, што варта памяцi,
Табе падорана - яно з табой.

Памяць пра цябе – як іголка ў сене...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Памяць пра цябе – як іголка ў сене,
Якую адшукаць немагчыма,
Але, куляючыся з іншым мужчынам
На тым сенавале,
Кожны раз баюся яе ўколу.