Міньён памяці

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

He замятай маіх слядоў.
я яшчэ вярнуся...
Памяць

Пакладзі мне далонь на вусны...
Развітальна і беспрымусна.
Смутак мой, успамін спакусны
пакладзі мне на вусны.

Ціхі журлівы гук
блукаў жаралом жалейкі...
Гаючая памяць рук —
збалелай душы лекі.

Перад каханнем, як перад Богам,
няма апраўдання аніякога.
Будуць сустрэчы, дарогі, людзі...
Цябе не будзе.
Цябе не будзе?!

Крыкну наўслед лету я:
— Даруй мне за ўсё, светлая!
Даруй мне за ўсё, першая, —
збалела душа грэшная.
Каханая мая, клянуся:
— He замятай маіх слядоў,
я шчэ вярнуся...